Перайсьці да зьместу

Мэзазой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мэзазо́й або Мэзазойская эра — прамежак часу ў геалягічнай гісторыі Зямлі ад 251 млн да 65 млн гадоў таму, адна з трох эр Фанэразоя. Упершыню вылучаны ў 1841 годзе брытанскім геолягам Джонам Філіпсам.

Мэзазой — эра тэктанічнай, кліматычнай і эвалюцыйнай актыўнасьці. Адбываецца фармаваньне асноўных контураў сучасных мацерыкоў і гораўтварэньня на пэрыфэрыі Ціхага, Атлянтычнага і Індыйскага акіянаў; падзел сушы спрыяў відаўтварэньню і іншым важным эвалюцыйным падзеям. Клімат быў цёплым на працягу ўсяго часавага пэрыяду, што таксама адыграла важную ролю ў эвалюцыі і ўтварэньні новых відаў жывёлаў. Да канца эры асноўная частка відавой разнастайнасьці жыцьця наблізілася да сучаснага яе стану.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy