Ота Вагнэр
Ота Вагнэр | |
Дата нараджэньня | 13 ліпеня 1841[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 11 красавіка 1918[5][6][7][…] (76 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | гішпанскі грып |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктар, прафэсар, местабудаўнік, архітэктурны чарцёжнік, прафэсар унівэрсытэту |
Месца працы | |
Плынь | мадэрн і Венская сэцэсія |
Узнагароды | |
О́та Ва́гнэр (па-нямецку: Otto Wagner; 13 ліпеня 1841, Вена, Аўстрыйская імпэрыя — 11 красавіка 1918, Вена, Аўстра-Вугоршчына) — аўстрыйскі архітэктар і ўрбаніст, вядомы за значны ўнёсак у архітэктурнае разьвіцьцё ягонага роднага гораду Вена, у якім ён распрацаваў шмат выдатных будынкаў-славутасьцяў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вагнэр нарадзіўся ў Вене ў сям’і Зузаны фон Гэльфэншторфэр-Гюбэр і Рудольфа Вагнэра, натарыюса ў каралеўскім вугорскім судзе[10]. Ота вывучаў архітэктуру ў Венскім політэхнічным інстытуце і Каралеўскай школе архітэктуры ў Бэрліне[11]. Пасьля завяршэньня сваёй адукацыі, ён вярнуўся ў Вену, дзе пачаў працаваць. У 1864 годзе ён пачаў праектаваць свае першыя будынкі ў гістарычным стылі. У сярэдзіне і канцы 1880-х гадоў, як і многія ягоныя сучасьнікі ў Нямеччыне, Швайцарыі і Францыі, як то Канстантын Ліпзіюс, Рыхард Штрайтэр, Георг Гойзэр і Поль Сэдый, Вагнэр стаў прыхільнікам архітэктуры рэалізму. Гэта дазволіла яму зьменшыць залежнасьць ад гістарычных формаў. У 1894 годзе, калі ён стаў прафэсарам архітэктуры ў Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Вене, ён у значнай ступені замацаваў сваю радыкальную апазыцыі плыні гістарычнай архітэктуры.
Да сярэдзіны 1890-х гадоў, ён ужо распрацаваў некалькі будынкаў у стылі мадэрнізму. Вагнэр быў вельмі зацікаўлены ва ўрбаністыцы — у 1890 годзе ён распрацаваў новы плян гораду для Вены, але толькі гарадзкая чыгуначная сетка з гэтага пляны была рэалізавана. Гэтая сетка ўключала ў сябе такія выбітныя будынкі станцыяў як то Карльспляц. У 1896 годзе ён апублікаваў падручнік пад назвай «Сучасная архітэктура», у якой ён выказаў свае думкі пра ролю архітэктара; яна была заснаваная на тэксьце ягонай інаўгурацыйнай лекцыі ў акадэміі ў 1894 годзе. Ягоны стыль уключаў выкарыстаньне новых матэрыялаў і новых формаў, каб адлюстраваць той факт, што само грамадзтва зьмяняецца.
У 1897 годзе ён далучыўся «Венскай сэцэсіі», мастацкай групы, дзе сярод чальцоў таксама былі Густаў Клімт, Ёзэф Марыя Ольбрых, Ёзэф Гофман і Коляман Мозэр. На ідэях гэтай групы ён распрацаваў стыль, які ўключаў квазі-сымбалічныя спасылкі на новыя формы сучаснасьці. Вагнер зрабіў моцны ўплыў на сваіх вучняў у Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Вене. Памёр у 1918 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Otto (1841-1918) Wagner (нід.)
- ^ Otto Wagner // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Otto Koloman Wagner // Structurae (анг.) — Ratingen: 1998.
- ^ Wurzbach D. C. v. Wagner, Otto (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 52. — S. 122.
- ^ Otto Wagener Vienna 1900
- ^ http://www.visitingvienna.com/footsteps/wagner-grave/
- ^ Otto Wagner // Wagner, Otto (анг.) // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T090354
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118628399 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Вагнер, Отто (рас.) // Большая советская энциклопедия. Том 8. Буковые — Варле — 1927. — Т. 8. — С. 544.
- ^ «Otto Koloman Wagner - Vienna 1900». depts.washington.edu.
- ^ Sarnitz, August (2005). «Otto Wagner: Forerunner of Modern Architecture». Taschen. ISBN 3-8228-3647-8.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ота Вагнэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Працы Ота Вагнэра і працы пра яго. Internet Archive.
- Музэй Ота Вагнэра.
- Старонкі, якія выкарыстоўваюць пашырэньне JsonConfig
- Нарадзіліся 13 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1841 годзе
- Нарадзіліся ў Вене
- Памерлі 11 красавіка
- Памерлі ў 1918 годзе
- Памерлі ў Вене
- Пахаваныя ў Вене
- Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава (Расейская імпэрыя)
- Архітэктары-мадэрністы
- Аўстрыйскія архітэктары