Перайсьці да зьместу

Прадслава Ўладзімераўна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прадсла́ва Ўладзі́мераўна (? — 1017/1042), дачка Ўладзімера Сьвятаславіча й Рагнеды.

Папярэдзіла Яраслава пра пагібель братоў[1], паводле Пячэрскага патэрыка княжна пахавала Майсея Ўгрына, адданага дружыньніка Барыса Уладзімеравіча. Захапіўшы Кіеў польскі кароль Баляслаў Харобры зрабіў Прадславу сваёй наложніцай — з боку Сьвятаполка гэта была помста ёй за дапамогу Яраславу.

Адступаючы з Кіева, Баляслаў вывез з сабой у Польшчу і Прадславу[2][3]. Паводле зьвестак польскіх крыніцаў Баляслаў хацеў пабрацца з Прадславай шлюбам. Трэцяя жонка Баляслава Эмгільда памерла ў 1017. Шлюб Баляслава з Одай, дачкой майсэнскага маркграфа Экегарда І адбыўся 3 лютага 1018. Такім чынам, перамовы пра магчымы шлюб Баляслава з Прадславай маглі ісьці ў 1017, калі Яраслаў вёў перамовы з імпэратарам Сьвятое Рымскае імпэрыі пра саюз супраць Польшчы.

Чацьвёртая жонка Баляслава Ода памерла недзе пасьля 1018, магчыма, што польскі кароль якісьці час яшчэ жыў і з Прадславай, але ў 1042, калі палякі вярнулі 800 рускіх палонных, Прадславы сярод іх ужо не было. Відавочна, што яна памерла ў польскім палоне да гэтага часу (то бок да 1042)[4].

  1. ^ ПСРЛ, Т.2. Ипатьевская летопись. Фототип. изд. 1908 г. —М., 1962. —XVI — 938 стб. — 87 с. — IV c. Стб.129.
  2. ^ ПСРЛ, Т.5. II Псковская летопись. Часть I Софийской летописи. — СПб., 1848. — 656 с. С. 132.
  3. ^ ПСРЛ, Т.7. Воскресенская летопись. — СПб., 1856. — 544 с. С. 326.
  4. ^ Balzer O. Genealogia Piastów. — Kraków, 1895. —XV+ 575s. S. 41-43.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy