Пракуратура Браслаўскага раёну
Пракуратура Браслаўскага раёну | |
Даведка | |
---|---|
Папярэднік | Пр-ра Браслаўскага раёну БССР |
Дата ўтварэньня | 27 ліпеня 1991 (33 гады таму) |
Задача | 1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд, 2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам |
Сядзіба | 211969 Беларусь, м. Браслаў, вул. Дзяржынскага, 65 |
Дзейнічае ў месцах | Браслаўскі раён |
Службовыя мовы | расейская беларуская |
Пракурат | Кезік Юры Станіслававіч |
Управа | Пр-ра Віцебскае в-сьці |
Галоўная ўправа | Ген. пракуратура |
Зьвязаныя службы | суд СК РБ міліцыя ДПК РБ КДБ РБ Адвакатура |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Пракуратура Браслаўскага раёну[1] — раённая ўправа ў Віцебскае вобласьці.
Вышэйшая ўстанова — Пракуратура Віцебскае вобласьці.
Сядзіба пракуратуры: 211969 г. Браслаў, вул. Дзяржынскага, 65.
Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — пракурат Кезік Юры Станіслававіч[a] і мае званьне старшы раднік юстыцыі.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:
Сьцяг | Правапіс | Назва |
Тарашкевіца | Пракуратура Браслаўскага раёну | |
Наркамаўка | Пракуратура Браслаўскага раёна |
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пракуратура назірае за выкананьнем права ўсімі грамадамі й людзьмі. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца зь міліцыі (райаддзел унутраных спраў, або гараддзел унутраных спраў). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.
Права
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[2]:
- забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
- абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.
У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:
дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.
Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў.
Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.
Сьпіс законаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:
- Грамадзянска-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
- Гаспадарча-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
- Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
- Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Па-расейску: "Кезик Юрий Станиславович".
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пракуратура Віцебскае вобласьці. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 1 студзеня 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка ў сеціве (бел.)
- Генэральная пракуратура Беларусі (бел.)