Перайсьці да зьместу

Піюс X

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Піюс X
па-лацінску: Pius PP. X
Пасьвечаньні
Кансэкрацыя
 Лючыда Парокі[d], П’етра Рота[d] і Джаваньні Марыя Бэрэнга[d]
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніпа-італьянску: Giuseppe Melchiorre Sarto
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1835(1835-06-02)[1][2][3][…]
Памёр 20 жніўня 1914(1914-08-20)[1][2][3][…] (79 гадоў) або 1914
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[5]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пераходны дыякан, каталіцкі біскуп
ДэвізInstaurare Omnia in Christo
Подпісподпіс
Гербгерб
Дзень памяці21 жніўня[6]

Сьвяты папа Піюс X (па-лацінску: Pius PP. X), сьвецкае імя Джузэ́пэ Мелькіо́рэ Са́рта (па-італьянску: Giuseppe Melchiorre Sarto; 2 чэрвеня 1835 — 20 жніўня 1914) — 257-ы Папа Рымскі (з 4 жніўня 1903 году да сваёй сьмерці). Абвешчаны ў Каталіцкай Царкве сьвятым.

Маладыя гады і пакліканьне да сьвятарства

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джузэпэ Мелькіорэ Сарта нарадзіўся ў Рыезэ (цяпер Рыезэ-Піа-X), што знаходзіцца каля Трэвіза, у Лямбарда-Вэнэцыянскім каралеўстве ў складзе Аўстрыйскай імпэрыі (цяпер Італія). Ён быў другім зь дзесяці дзяцей паштальёна Джавані Бацісты Сарта (1792—1852) і краўчыхі Маргарыты Сансон (1813—1894). Джузэпэ быў ахрышчаны 3 чэрвеня 1835 году. Паколькі ён быў сынам вясковага паштальёна, дзяцінства будучага Папы прайшло ў беднасьці. Менавіта з прычыны фінансавых праблем бацькі Джузэпэ высока цанілі адукацыю сваіх дзяцей, таму ён штодня хадзіў у школу, якая знаходзілася на адлегласьці каля 6 кілямэтраў ад дому.

Ён прыняў сьвятарскае пасьвячэньне і ў 1884 годзе стаў біскупам Мантуі, а праз адзінаццаць гадоў — патрыярхам Вэнэцыі і кардыналам. 4 жніўня 1903 году быў абраны Папам.

Папская дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвяты Піюс X вядомы жорсткай барацьбой з мадэрністычнымі інтэрпрэтацыямі каталіцкага вучэньня, правядзеньнем літургічных рэформаў (з мэтай вяртаньня да вытокаў каталіцкай традыцыі і супрацьстаяньня пратэстанцкім рухам) і разьвіцьцём артадаксальнай тэалёгіі. У 1917 годзе, як вынік выкананьня загаду Папы, выйшаў Кодэкс кананічнага права — прадукт аналізу і сыстэматызацыі юрыдычных нормаў і шматлікіх кананічных дакумэнтаў Рымска-Каталіцкай Царквы, якім карысталіся ажно да выхаду новага Кодэксу ў 1983 годзе.

Сьвяты Піюс X прысьвяціў сябе марыйнаму тытулу «Маці Божая Даверу». У ягонай энцыкліцы «Ad diem illum lætissimum» абмяркоўваліся некаторыя пытаньні марыялёгіі, але таксама там быў заклік да адраджэньня Царквы, які таксама знайшоў адлюстраваньне ў дэвізе пантыфікату Пія X — «Instaurare Omnia in Christo» (бел.: Аднавіць усё ў Хрысьце).

Піюс X адобрыў некаторыя літургічныя ідэі, якія выказвалі прыхільнікі «Літургічнага Руху». Ён спрыяў больш актыўнаму выкарыстаньню нацыянальных моваў у працэсе катэхізацыі, які значна ўдасканаліў. Сьвяты Піюс X заахвочваў людзей да практыкі частага прыняцьця Сьвятой Камуніі і зьнізіў узрост Першай Камуніі, прычым гэта інавацыя трывае дагэтуль. Акрамя гэтага, ён зацята абараняў каталіцтва ад індыфэрэнтызму і рэлятывізму. Як і ягоныя папярэднікі, Піюс X прасоўваў тамізм у якасьці асноўнай філязофскай базы для арганізацыі навучаньня ў каталіцкіх установах адукацыі. Гэты Рымскі Пантыфік вельмі жорстка супрацьстаяў мадэрнізму і шматлікім філязофскім канцэпцыям XIX стагодзьдзя, наяўнасьць якіх, на ягоны погляд, пагражала імпарту сэкулярных памылак, несумяшчальных з каталіцкай догмай, непасрэдна ўнутар Каталіцкай Царквы.

Піюс X як асоба вылучаўся цьвёрдым характарам і разьвітым пачуцьцём неабходнасьці захаваньня пэўнай ступені асабістай беднасьці. Кожны тыдзень ён чытаў з катэдры гамілійныя пропаведзі, што было рэдкай практыкай для таго часу, асабліва для Папаў. Пасьля Месінскага землятрусу 1908 году Піюс X адкрыў Апостальскі палац для прытулку бежанцаў, прычым зрабіў гэта значна раней, чым урад Італіі адрэагаваў на трагічныя падзеі. Ён адхіляў прывілеі любога кшталту для чальцоў сваёй сям’і, а некаторыя зь ягоных сваякоў добраахвотна абралі жыцьцё ў беднасьці пад Рымам. Падчас пантыфікату Піюса X многія марыйныя выявы атрымалі кананічную каранацыю.

Пасьля сьмерці Піюса X вакол яго хутка ўзьнік моцны культ, заснаваны на павазе да пабожнасьці і асабістых цнотаў Папы. Падчас пантыфікату Папы Піюса XII адбыліся бэатыфікацыя (3 чэрвеня 1951 году) і кананізацыя (29 траўня 1954 году) Піюса X. Пасьля сьмерці Папы ў Базыліцы Сьвятога Пятра была ўсталявана вялікая статуя. У яго гонар узяла назву каталіцкае традыцыяналісцкае Сьвятарскае Брацтва Сьвятога Піюса X.

Прыхільна ставіўся да выкарыстаньня нацыянальных моваў у касьцёле. У 1913 годзе Ільдэфонс Бобіч атрымаў благаславеньне Папы Рымскага Піюса Х для ўсяго беларускага народа, а таксама для выданьня беларускай каталіцкай газэты «Беларус», якая выходзіла ў Вільні з 1913 па 1915 гады[7].

  1. ^ а б Guasco M. papa, santo PIO X // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 2015. — Vol. 84.
  2. ^ а б Pius (Pius X.) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б Pius X // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  5. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  6. ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 29.
  7. ^ Сьвятар і пісьменьнік, Наша Вера, 2-1999
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy