Перайсьці да зьместу

Сацыяльная псыхалёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сацыя́льная псыхалёгія — навука пра псыхалягічныя прычыны, мэханізмы ды заканамернасьці паводзінаў і дзейнасьці людзей у сацыяльных групах і суполках, пра псыхалягічныя асаблівасьці гэтых групаў. Цэнтральнымі элемэнтамі гэтай навуковай дысцыпліны зьяўляюцца асоба («сацыяльны індывід») і сацыяльна-псыхалягічныя мэханізмы яе фармаваньня (сацыялізацыі), разьвіцьцё самасьвядомасьці, інтарэсаў, патрэбнасьцяў, каштоўнасных арыентацыяў і ўстановак. Важным кірункам дасьледаваньняў зьяўляецца сацыяльная псыхалёгія малых групаў (сям’я, працоўны калектыў, спартовая каманда і інш.), дзе вывучаюцца групавыя працэсы, праблемы лідэрства, канфармізму і інш. Аб’ектамі вывучэньня сацыяльнае псыхалёгіі зьяўляюцца і вялікія групы (сацыяльныя плясты, клясы, нацыі), а таксама сацыяльныя інстытуты, арганізаваныя супольнасьці людзей (палітычныя рухі, партыі, рэлігійныя арганізацыі і г. д.). Вывучаюцца таксама псыхалёгія шырокіх народных масаў і масавых рухаў (у абарону міру, навакольнага асяродзьдзя і інш.), праявы масавых стыхійных паводзінаў (натоўп, чуткі, плёткі, стрэсы). У апошні час зьявіліся прыкладныя галіны дадзенае навукі: псыхалёгія, рэкляма, мода, прапаганда, кіраваньне, палітыка і г. д. Першыя спробы распрацоўкі ўласна сацыяльна-псыхалягічных канцэпцыяў зьявіліся ў другой палове 19 ст.: «псыхалёгіі народаў» (М. Лацарус, Г. Штайнталь, В. Вунт), «псыхалёгіі мас» (Ш. Сыгеле, Г. Лебон), «інстытутаў сацыяльных паводзін» (У. Мак-Дугал).

Дзеячы сацыяльнае псыхалёгіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy