Перайсьці да зьместу

Тракадэро

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 48°51′46″ пн. ш. 2°17′14″ у. д. / 48.86278° пн. ш. 2.28722° у. д. / 48.86278; 2.28722

Тракадэро (па-француску: Trocadéro) — раён у 16 акрузе Парыжу, на беразе Сэны, месца разьмяшчэньня палаца Шаё.

Назва паходзіць ад вострава Тракадэро ў Кадыскім заліве каля паўднёвага ўзьбярэжжа Гішпаніі, дзе ў 1823 францускія войскі перамаглі ў бітве зь лібэральнымі рэвалюцыянэрамі і дапамаглі гішпанскаму каралю аднавіць манархічны лад.

У 1867 узгорак Шаё ў раёне Тракадэро стаў месцам правядзеньня Сусьветнай выставы. Да Сусьветнай выставы 1878 году тут быў пабудаваны палац Тракадэро для паседжаньняў міжнародных арганізацыяў у часе выставы. У 1937 палац Тракадэро быў зьнесены і заменены палацам Шаё, які захаваўся да нашых дзён.

Паміж палацам Шаё і берагам Сены разьмясьціліся сады Тракадэро, галоўнай рысай якіх зьяўляецца так званы Варшаўскі фантан — доўгі басэйн з дванаццацю 12-мэтровымі фантанамі, дваццацю чатырма меншымі фантанамі і дзесяцьцю воднымі аркамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy