Перайсьці да зьместу

Хвядос Шынклер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хвядос Шынклер
лац. Chviados Šynkler
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 верасьня 1903
станцыя Ізяслаўль
Памёр 25 кастрычніка 1942 (39 гадоў)
на фронце пад Сталінградам
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Гады творчасьці 1922—1942

Хвядо́с Шы́нклер (22 верасьня 1903, станцыя Ізяслаўль (цяпер Менскі раён) — 25 кастрычніка 1942, на фронце пад Сталінградам) — беларускі пісьменьнік.

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Вучыўся ў Менскай рэальнай вучэльні (1914—1920). З 1919 году працаваў на чыгунцы тэлеграфістам, пасьля — бібліятэкарам, загадчыкам клюбу ў Рудзенску. Быў удзельнікам літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У 1929—1931 — супрацоўнік бабруйскай газэты «Камуніст», са сьнежня 1931 году — сакратар рэдакцыі раённай транспартнай газэты «Ударнік» (Жлобін). У 1935—1941 працаваў у газэце «Літаратура і мастацтва» і часопісе «Полымя».

На пачатку нямецка-савецкай вайны эвакуяваўся ў Сьвярдлоўск. У 1942 годзе пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Чатыры месяцы вучыўся ў ваеннай вучэльні ў г. Кыштым Чалябінскай вобласьці.

Дэбютаваў допісамі ў газэты ў 1922 годзе. Першае апавяданьне надрукаваў у 1928 годзе. Асобнымі выданьнямі выйшлі апавяданьне «Ічэ» (1929), зборнік апавяданьняў «Стрэлачнік Мігай» (1930), апавяданьне «Блок» (1933), аповесьці «Сонца пад шпалы» (1933), «Запіскі інструктара Томана» (1934), «Пульс жыцця» (1950, выходзіла на расейскай мове ў 1942 у Маскве). Аўтар аповесьці для дзяцей «Петрык-завадатар» (1935). У 1960 выйшлі «Выбраныя творы», у 1984 — кніга апавяданьняў, аповесьцей, успамінаў «Апошні рэйс».

Напісаў п’есу «Пачэсны рэйс» (апублікавана ў 1939), кінасцэнар «Шчасьлівы шлях» (зь Ю. Рудзько, 1940). Выступаў з рэцэнзіямі, артыкуламі, нарысамі.

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Шынклер Хвядос // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy