Перайсьці да зьместу

Шанхай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шанхай
Шанхай
Дата заснаваньня: 1 кастрычніка 1949
Краіна: Кітай
Кіраўнік: Gong Zheng[d]
Плошча: 6340,5 км²
Вышыня: 4 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 23 019 148 чал.
шчыльнасьць: 3630,49 чал./км²
Часавы пас: UTC+8
Тэлефонны код: 21
Паштовы індэкс: 200000
Нумарны знак: 沪A
Геаграфічныя каардынаты: 31°10′0″ пн. ш. 121°28′0″ у. д. / 31.16667° пн. ш. 121.46667° у. д. / 31.16667; 121.46667Каардынаты: 31°10′0″ пн. ш. 121°28′0″ у. д. / 31.16667° пн. ш. 121.46667° у. д. / 31.16667; 121.46667
Шанхай на мапе Кітаю
Шанхай
Шанхай
Шанхай
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.shanghai.gov.cn/

Шанха́й (па-кітайску: 上海市) — найбуйнейшы горад Кітаю й адзін з самых буйных гарадоў сьвету, разьмешчаны ў дэльце ракі Янцзы. Адзін з чатырох гарадоў цэнтральнага падначаленьня КНР, важны фінансавы й культурны цэнтар краіны, а таксама найбуйнейшы ў сьвеце марскі порт. Да пачатку XX стагодзьдзя Шанхай пераўтварыўся з маленькага рыбацкага мястэчка ў найважнейшы горад Кітаю й адзін зь вядучых сусьветных фінансавых цэнтраў. Акрамя гэтага горад стаў цэнтрам масавай культуры, інтэлектуальных спрэчак і палітычных інтрыгаў у рэспубліканскім Кітаі. Пасьля перамогі КПК у грамадзянскай вайне ў 1949 годзе ўрад абклаў Шанхай высокімі падаткамі, буржуазія падвергнулася перасьледам, і ягоные былое багацьце хутка сышло на не.

Пасьля таго як улады ў 1992 годзе санкцыянавалі аднаўленьне рынкавага разьвіцьця эканомікі Шанхаю, ён хутка абыйшоў Шэньчжэнь і Гуанчжоў, у якіх пачыналіся рынкавыя рэформы ў Кітаі. У пачатку XXI стагодзьдзя Шанхай прэтэндуе на то, каб вярнуць сабе званьне гораду сусьветнага ўзроўню й стаць асноўным эканамічным цэнтрам Усходняй Азіі.

Выява старога гораду ў часы панаваньня дынастыі Мін

Падчас панаваньня дынастыі Сун Шанхай быў павышаны ў статусе зь вёскі ў гандлёвы горад ў 1074 годзе, а ў 1172 годзе ля горада дзеля стабілізацыі берагавой лініі акіяна была пабудавана другая марская сьцяна, якая дапаўняла сыстэму з раней узьведзеных дамбаў[1]. Падчас панаваньня дынастыі Юань з 1292 году да 1927 году, калі паселішча афіцыйна стала горадам, тэрыторыя Шанхаю была пазначана як цэнтральнае месца прэфэктуры Сангджанг[2].

Дзьве важныя падзеі садзейнічалі разьвіцьцю Шанхаю падчас панаваньня дынастыі Мін. Гарадзкая сьцяна была пабудавана ў першы раз у 1554 годзе для абароны гораду ад набегаў японскіх піратаў. Яна вымяралася вышынёй 10 мэтраў і была 5 км у акружнасьці[3]. У часы панаваньня Ванлі Шанхай атрымаў важны псыхалягічны імпульс ад ўзьвядзеньня ў горадзе даоскага храму Чэнхуанмяо ў 1602 годзе. Гэтая ўзнагарода, як правіла, рабілася толькі для месцаў са статусам гораду — сталіцаў прэфэктураў, а ня проста павятовым гарадам, якім быў Шанхай. Гэтая падзея, верагодна, адлюстроўвае важнае эканамічнае значэньне гораду, у адрозьненьне ад ягонага нізкага палітычнага статусу[3].

Набярэжнай Вайтань у 1928 годзе

У часы панаваньня дынастыі Цын, Шанхай стаў адным з найбольш важных марскіх партоў у рэгіёне дэльты Янцзы, у выніку чаго адбыліся дзьве важныя палітычныя зьмены: па-першае, імпэратар Кансі ў 1684 годзе адмяніў папярэднія забароны дынастыі Мін, якія дзейнічалі з 1525 году, на выхад суднаў у акіян. Па-другое, у 1732 годзе імпэратар Юнчжэн перанес мытню ў правінцыю Цзянсу й еуную сталіцу горад Шанхай, і надаў яму эксклюзіўныя правы на кантроль над зьнешнім гандлем. У выніку гэтых двух важных рашэньняў да 1735 году Шанхай стаў асноўным гандлёвым портам усёй ніжняй вобласьці ракі Янцзы, нягледзячы на ўсё яшчэ нізкі адміністрацыйны узровень у палітычнай герархіі[4].

Міжнародная ўвага да Шанхаю ўзрасла ў XIX стагодзьдзі з-за ягонага эканамічнага й гандлёвага патэнцыялу. У часы Першай опіюмнай вайны ў 18391842 гадох брытанскія войскі часова захапілі горад. Вайна скончылася ў 1842 годзе ў выніку падпісаньня Нанкінскай дамовы, паводле якой Кітай абавязваўся адчыніць для міжнароднага гандлю свае асноўныя порты, у сьпіс якіх увайшоў і Шанхай. Разам з тым з Брытаніяй была падпісана яшчэ адна асобная Хумэнская дамова ў 1843 годзе, якая дазволіла брытанцам займацца гандлем на кітайскай зямлі. Праз год пабодная дамова была падпісана й з ЗША, якая атрымала назоў Вансяская дамова. У выніку Брытанія, Францыя й Злучаныя Штаты Амэрыкі атрымалі значныя саступкі й па-за сьценамі горада, якім па-ранейшаму кіравалі кітайцы.

У 1855 годзе горад быў захоплены паўстанцамі з таварыства малых шабляў, але быў вернуты пад імпэратарскую ўладу ў лютым 1855 году[5]. У 1854 годзе быў створаны Шанхайскі муніцыпальны савет дзеля кіраваньня замежнымі паселішчамі. У пэрыяд з 1860 па 1862 гады тайпінскія паўстанцы двойчы напалі на Шанхай і зьнішчылі ўсходнія й паўднёвыя прыгарады горада, але ня здолелі захапіць яго самаго[6]. У 1863 годзе брытанскае паселішча на поўдзень ад ракі Суджоў і амэрыканскае паселішча на поўначы ўзьядналіся з мэтай фармаваньня Шанхайскага інтэрнацыянальнага паселішча. Францускае паселішча адмовіліся ад Шанхайскага гарадзкога савета й захавала сваю канцэсію на поўдні й паўднёвым захадзе.

Месца правядзеньня першага Усекітайскага з’езда Камуністычнай партыі Кітаю

Грамадзяне многіх краінаў з усіх кантынэнтаў прыехаў у Шанхай, каб жыць і працаваць на працягу наступных дзесяцігодзьдзяў. Тыя, хто жылі ў горадзе працягу доўгага часу — некалькі пакаленьняў — называлі сябе «шанхайлэндцы». У 1920-х і 1930-х гадох амаль 20 тысячаў расейцаў пераехала сюды, большая частка якіх былі прадстаўнікамі белага руху падчас грамадзянскай вайны ў Расеі. Расейцы ў Шанхаі на той час складалі другую па велічыні замежную супольнасьць. Да 1932 гооду Шанхай стаў пятым у сьвеце горадам паводле велічыні й быў домам для 70 тысячаў замежнікаў. У 1930-х гадох 30 тысячаў габрэйскіх уцекачоў з Эўропы прыбылі ў горад[7].

Кітайска-японская вайна скончылася падпісаньнем сіманасэскай дамовай, якая дала магчымасьць Японіі стаць яшчэ адной замежнай дзяржавай у сфэры эканомікі Шанхаю. Японцы пабудавалі завод у горадзе, які неўзабаве былі скапіяваны іншымі замежнымі дзяржавамі. Шанхай быў тады самым важным фінансавым цэнтрам на Далёкім Усходзе, у выніку чаго горад атрымаў мянушку «Вялікія Атэны Кітаю»[8].

Падчас кіраваньня гэтай тэрыторыяй Кітайскай рэспублікай ў 1911—1949 гадох, палітычны статус Шанхаю, нарэшце, быў павышаны да статусу муніцыпалітэту ад 14 ліпеня 1927 году. Нягледзячы на тое, што тэрыторыі замежных канцэсіяў не былі ўключаны ў сфэру іхняга кантролю, новы кітайскі муніцыпалітэт меў плошчу ў 828,8 км², у тым ліку ў ягоны склад уваходзілі сучасныя раёны Баошан, Янгпу, Жабэй, Нансі й Пудун. 28 студзеня 1932 году японскія войскі высадзіліся ў гораде й захапілі яго, нягледзячы на кітайскі супраціў, які быў скончаны ў траўні таго ж году. У выніку бітвы за Шанхай у 1937 годзе кітайскія гарадзкія зоны былі акупаваны японскімі жаўнерамі ў той час, калі міжнародная зона й француская канцэсія заставаліся вольнымі. Аднак і гэтыя тэрыторыі таксама былі акупаваныя 8 сьнежня 1941 году й заставаліся пад кантролем Японіі да ейнай капітуляцыі ў 1945 годзе. Падчас акупацыі назіраліся шматлікія вайсковыя злачынствы[9].

Дэльта ракі Янцзы

Шанхай раьзмешчаны ў дэльце ракі Янцзы на ўсходнім узьбярэжжы Кітая на прыкладна роўнай адлегласьці ад Пэкіна й Ганконга. Муніцыпалітэт ў цэлым складаецца з паўвострава паміж Янцзы й Ханчжоў Бэй, а таксама шэрагу дробных астравоў. Гарадзкі муніцыпалітэт мяжуе на поўначы й захадзе з правінцыямі Цзянсу, на поўдні з правінцыяй Чжэцзян, а на ўсходзе з Усходне-кітайскім морам. Уласна горад дзеліцца напалову ракой Хуанпу, якая зьяўляецца адным з прытокаў Янцзы. Гістарычны цэнтар горада, раён Пусі, разьмешчаны на заходнім беразе Хуанпу, у той час як нядаўна распрацаваны раён Пудонг, які зьмяшчае цэнтральны фінансавы рэгіён, быў пабудаваны на ўсходнім беразе.

Пераважная большасьць гарадзкой плошчы зьяўляецца плоскай па тыпу ляндшафта, за выключэньнем некалькіх пагоркаў у паўднёва-заходнім рэгіёне, зь сярэдняй вышынёй 4 мэтры[10]. Разьмяшчэньне горада на плоскай алювіяльнай раўніне азначае, што новыя хмарачосы павінны быць пабудаваны з глыбокім бэтонным мурам, каб спыніць іхняе апусканьне ў мяккі грунт. Самая высокая кропка знаходзіцца на высьпе Дадзінсян і мае 103 мэтраў у вышыню[10]. У горадзе месьцяцца шмат рэк, каналаў і азёр, ён, таксама, вядомы сваімі багатымі воднымі рэсурсамі як частка вадазборнага басэйна Тайху[11].

Шанхай мае вільготны субтрапічны клімат, згодна з кліматычнай клясыфікацыяй Кёпэна, і мае чатыры розных сэзонаў. Зімы халодныя й вільготныя, у гэты пэрыяд назіраюцца халодныя паўночна-заходнія вятры з Сыбіры, якія могуць стаць чыньнікам паніжэньня тэмпэратуры ніжэй за нуль, аднак у большасьці дзён зімы назіраюцца толькі адзін альбо два сьнегапады. Лета гарачае й вільготнае, у сярэднім каля 8 дзён трымаецца тэмпэратура, вышэйшая за 35 °C; у гэты сэзон магчымы выпадковыя ліўні альбо навальніцы. Горад таксама ўспрымальны да тайфунаў у летні пэрыяд і напачатку восені, ні адзін зь якіх у апошнія гады ня прынёс значных стратаў[12]. Самы прыемны сэзон ёсьць вясна, хоць яна часьцяком бывае зьменлівай і дажджлівай, і восень, якая, як правіла, зьяўляецца сонечнай і сухой. Горад у сярэднім мае тэмпэратуру 4,2 °C у студзені і 27,9 °C у ліпені, гадавы паказчык складае 16,1 °C. Шанхай атрымоўвае ў сярэднім 1878 гадзінаў сонечнага сьвятла ў год, самая высокая тэмпэратура за ўсю гісторыю складала 40,2 °C, а самая нізкая была роўная -12,1 °C[13].

 Кліматычныя зьвесткі для Шанхаю 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Сярэдні максымум t, °C 8,1 9,2 12,8 19,1 24,1 27,6 31,8 31,3 27,2 22,6 17,0 11,1 20,2
Сярэдні мінімум t, °C 1,1 2,2 5,6 10,9 16,1 20,8 25,0 24,9 20,6 15,1 9,0 3,0 12,9
Норма ападкаў, мм 50,6 56,8 98,8 89,3 102,3 169,6 156,3 157,9 137,3 62,5 46,2 31,7 1164,7
Вільготнасьць, % 75 74 76 76 76 82 82 81 78 75 74 73 76,8
Крыніца: China Meteorological Administration
Адзін з раёнаў Шанхаю

Шанхай зьяўляецца камэрцыйным і фінансавым цэнтрам мацерыковага Кітая й займае пятае месца ў сьпісе глябальных фінансавых цэнтраў за 2011 год[14]. Гэта быў самы вялікі й квітнеючы горад на Далёкім Усходзе ў 1930-х гадох, і ягонае хуткае паўторнае разьвіцьцё пачалося ў 1990-х гадох[15]. Прыкладам гэтага можа служыць раён Пудун, які стаў пілётнай тэрыторыяй інтэграваных эканамічных рэформаў. Да канца 2009 году ў горадзе налічвалася 787 фінансавых інстытутаў, 710 зь якіх былі з замежнымі інвэстыцыямі[16]. У 2009 годзе Шанхайская фондавая біржа займала трэцяе месца сярод біржаў сьвету па аб'ёму гандлю й шосты радок з пункту гледжаньня агульнай капіталізацыі пералічаных кампаніяў. А па аб'ёмах таргоў такіх тавараў як каўчук, медзь і цынк Шанхайская біржа ф’ючэрсаў займала першае месца ў сьвеце[17].

У апошнія два дзесяцігодзьдзі Шанхай зьяўляецца адным з самых хутка разьвіваючыхся гарадоў сьвету. З 1992 году Шанхай меў двухзначны паказчык росту амаль кожны год, за выключэньнем пэрыяду глябальнага эканамічнага спаду 2008 і 2009 гадоў[18]. У 2010 годзе агульным аб'ём СУП Шанхаю ўзрос да 1,687 трыльёнаў юаняў ($256,3 мільёнаў), а СУП на душу насельніцтва склаў 76 тысячаў юаняў ($ 11540)[19]. Трыма найбуйнейшымі галінамі сфэры паслугаў у эканоміцы горада ёсьць фінансавыя паслугі, розьнічны гандаль і нерухомасьць. Вытворчасьць й сельская гаспадарка склала 39,9 адсотка й 0,7 адсотка ад агульнага аб'ёму адпаведна. Сярэдні гадавы прыбытак жыхароў Шанхаю, на выснове першых трох кварталаў 2009 году склаў 21871 юаняў[20]. Разьмешчаны ў самым сэрцы дэльты ракі Янцзы, Шанхай мае ажыўлены порт. Шанхай імкнецца стаць міжнародным цэнтрам суднаходства ў найбліжэйшай будучыні[21].

Шанхай зьяўляецца адным з асноўных прамысловых цэнтраў Кітая, гуляючы адну з галоўных роляў у цяжкай прамысловасьці Кітая. Вялікая колькасьць прамысловых зонаў, у тым ліку Шанхайскай зоны эканамічнага й тэхналягічнага разьвіцьця й іншых, зьяўляецца асновай другаснага сэктара эканомікі Шанхаю. На цяжкія галіны прыпадае 78% СУП прамысловасьці ў 2009 годзе. Найбуйнейшы сталеліцейны завод Кітая Baosteel Group і суднабудаўнічы завод Jiangnan, адзін з найстарэйшых суднабудаўнікоў Кітая, разьмешчаны ў Шанхаі[22]. Аўтавытворчасьць зьяўляецца яшчэ адной важнай галіной. Shanghai Automotive Industry Corporation («SAIC») зьяўляецца адным з трох найбуйнейшых аўтамабільных карпарацыяў у Кітаі. Кампанія мае стратэгічнае партнэрства з Volkswagen і General Motors[23].

  1. ^ Danielson, Eric N., «Shanghai and the Yangzi Delta», 2004, p.9.
  2. ^ Danielson, Eric N., «Shanghai and the Yangzi Delta», 2004, p.9, pp.11–12, p.34.
  3. ^ а б Danielson, Eric N., «Shanghai and the Yangzi Delta», 2004, p.10.
  4. ^ Danielson, Eric N., «Shanghai and the Yangtze Delta», 2004, pp.10–11
  5. ^ Scarne, John. «Twelve years in China». Edinburgh: Constable, 1860: 187-209.
  6. ^ Williams, S. Wells. «The Middle Kingdom: A Survey of the Geography, Government, Literature, Social Life, Arts, and History of the Chinese Empire and its Inhabitants», Volume 1, p. 107. Scribner (New York), 1904.
  7. ^ Ling Woo Liu. «Shanghai Sanctuary». Time.com
  8. ^ Gordon Cumming, C. F. (Constance Frederica), «The inventor of the numeral-type for China by the use of which illiterate Chinese both blind and sighted can very quickly be taught to read and write fluently», London : Downey, 1899, archive.org
  9. ^ «149 comfort women houses discovered in Shanghai», Xinhua, 16
  10. ^ а б «Topographic Features». Basic Facts. Shanghai Municipal Government.
  11. ^ «Water Resources». Basic Facts. Shanghai Municipal Government.
  12. ^ Spencer, Richard (19 верасьня 2007) 1.6m flee Shanghai typhoon. The Daily Telegraph (UK). Архіўная копія
  13. ^ «Extreme Temperatures Around the World». mherrera.org
  14. ^ «Taipei still in 19th place as financial center: survey». The Taipei Times.
  15. ^ Scott Tong (October 2009). «Shanghai: Global financial center? Aspirations and reality, and implications for Hong Kong». Hong Kong Journal.
  16. ^ «Shanghai Municipality». hktdc.com.
  17. ^ «The rise of Lujiazui Financial City in Shanghai». CCTV News – CNTV English.
  18. ^ «Growth rate of major national economic indicators over preceding year (1978~2010)». stats-sh.gov.cn
  19. ^ «Shanghai GDP rises 9.9% last year, beating target». Shanghai Daily.
  20. ^ «Average income hits 21,871 yuan». Shanghai Daily.
  21. ^ «Shanghai aims at int'l financial and shipping center». China Daily.
  22. ^ «Shipping industry woes». China Daily.
  23. ^ «上海汽车工业(集团)总公司|上汽集团». Saicgroup.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy