Перайсьці да зьместу

Віцебскае ваяводзтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віцебскае ваяводзтва
лац. Viciebskaje vajavodztva
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Дата ўтварэньня 1503
Дата скасаваньня 1772
Ваяводы Ваяводы віцебскія
Кашталяны Кашталяны віцебскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 24,6 тыс. км²
Час існаваньня 15081772
Месцазнаходжаньне Віцебскага ваяводзтва
Віцебскае ваяводзтва на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ві́цебскае ваяво́дзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 24,6 тыс. км². Сталіца — места Віцебск. Найбольшыя месты: Быхаў, Ворша, Вяліж, Магілёў і Шклоў.

У 1503 годзе намесьнікі Віцебскай зямлі пачалі карыстацца тытулам ваяводы[1]. У 1508 годзе Віцебскае намесьніцтва (колішняе Віцебскае княства) атрымала статус ваяводзтва[2].

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ваяводзтва ўтварылася наноў, складалася зь Віцебскага і Аршанскага паветаў. У 1582 годзе ў ягоны склад вярнулася Вяліская воласьць. У 1662 годзе зь Менскага ваяводзтва ў склад Аршанскага павету перавялі Барысаўскае староства.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Віцебскага ваяводзтва ліцьвінамі: «Степанка Борисов… в роспросе сказал: родом де он литвин[b], родился в Белой Руси в Борисове городе… а отец де у него жив в Литве» (1621 год)[5], «…Давыдко Кученин в роспросе сказался: родом литвин белорусец Витепского повету» (1627 год)[6], «…в роспросе Микитка [Берников] сказался: родом литвин-белорусец ис Копыси, мещанский сын»[7], «…Федорка в роспросе сказала: <…>, что он [ее муж] родом литвин и в Литве в Шклове племени у него много»[8] (усе 1629 год), «…в роспросе сказались: Игнашко Григорьев, родом он литвин Оршанского повету» (1636 год)[9], «…[Федька Оксенов] в роспросе сказался: родом литвин, белорусец, Дубровенского повету» (1645 год)[10], «Никитка Семенов… в роспросе сказался родом литвин Могилевского уезда села Господова» (1649 год)[11], «…в роспросе один человек сказал: Гришкою зовут, Степанов сын, прозвище Новиков, родом он де литвин, Шкловского повету» (1684 год)[12], «…в распросе своем сказал: зовут его Сенькою Тихонов сын, родом литвин, города Витебска крестьянский сын деревни Гавриленки» (1684—1685 гады)[13] ды іншыя. Паводле мэтрыкі Ліпскага ўнівэрсытэту, Dnus Jaroslaus Jaroslaides lituanus de Holowczin (1568 год)[14]. У матрыкуле Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту пад 1713 годам значыцца Steph. Skrzebien, Litvanus, Orsensis, а пад 1729 годам — Joh. Boreyko et Stan. Czeczel, Litvani, Orsensis[15]. У запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Оламаўцу значыцца Lucas Suttovitz Lithvanus ex districtu Orsensi (1711—1714 гады)[16]. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1758 годам значыцца Minski de Sarius, Mohilow-Lithuan[us][17]. Паводле каталёгу ордэну трынітарыяў у Рэчы Паспалітай (1785 год), Jesu Ordyniec… Lithuanus, in districtu Orsanensi natus… Maria Wolknaowski… Lithuanus, in districtu Orsensi natus… Trinitate Espmont… Lithuanus, in districtu Orsanensi natus[18].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) большая частка ваяводзтва апынулася ў Расейскай імпэрыі, у складзе Вялікага Княства Літоўскага засталася толькі рэшта Аршанскага павету (трапіла пад расейскую ўладу з другім падзелам). У 1794 годзе пасаду ваяводы віцебскага скасавалі.

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «рыцар у срэбных латах з срэбным шчытом з выяваю залатога шасьціканцовага крыжа, які заносіць на галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатымі ўзбраеньнем, збруяй і вачамі, сядло таксама залатое»[19]. Паводле іншага апісаньня: «Пагоня або муж на белым кані, узбраеньне жоўтае, у чырвоным полі; пагоня зьвернутая ў правы бок, коньнік трымае ў правай руцэ паднесены меч, у левай — шчыт з падвойным крыжом»[20].

Ваяводзкая харугва была зялёнага колеру[21] з выяваю гербу Пагоні ў белым полі[22][23].

На поўначы межавала з Пскоўскай зямлёю (пазьней з Маскоўскай дзяржавай, Расейскай імпэрыяй), на ўсходзе — з Смаленскім і Амсьціслаўскім ваяводзтвамі, на поўдні — зь Менскім паветам Менскага ваяводзтва, на захадзе — зь Менскім і Полацкім ваяводзтвамі.

Тэрыторыю ваяводзтва надвая падзяляла рака Дзьвіна, на паўднёвым усходзе працякаў Дняпро[24].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ваяводзтва падзялялася на два паветы: Віцебскі і Аршанскі.

Назва Цэнтар Плошча Староствы
Віцебскі павет Віцебск ? Віцебскае (гродавае)
Азярышчанскае
Вяліскае
Сураскае
Ўсьвяцкае
Аршанскі павет Ворша ? Аршанскае (гродавае)
Барысаўскае
Вяляціцкае
Любашанскае

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Віцебску. Павятовыя соймікі праходзілі ў Віцебску і Воршы, тамака ж месьціліся земскія, падкаморскія і гродзкія суды, склікалася паспалітае рушаньне.

Віцебская і аршанская шляхта абірала чатырох паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама чатырох дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

У сярэдзіне XVII ст. Віцебскае ваяводзтва налічвала 77 635 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 543 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 172 тыс. чал.[25]

Асноўныя артыкулы: ваяводы віцебскія і кашталяны віцебскія

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Віцебскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. Згодна з прывілеем вялікага князя Аляксандра, пацьвержаным Жыгімонтам Старым, ваявода віцебскі прызначаўся толькі са згоды мясцовай шляхты.

Згодна зь Люблінскай уніяй (1569 год) ваявода віцебскі паводле значнасьці займаў 25 месца: па плоцкім і перад мазавецкім; кашталян — 20 месца: па плоцкім і перад чэрскім[24].

  1. ^ ст.-бел. Воеводство Витебское; лац. Palatinatus Vitebsciensis, польск. Województwo witebskie
  2. ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[3] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[4]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
  1. ^ Насевіч В. Віцебскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 451.
  2. ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 36.
  3. ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
  4. ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
  5. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 171.
  6. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 94.
  7. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 103.
  8. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 294.
  9. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 131.
  10. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 191.
  11. ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 3. — СПб., 1861. С. 63.
  12. ^ Полное собрание законов Российской империи, с 1649 года. Т. 2. — СПб., 1830. С. 589.
  13. ^ Труды… Тульской Губернской Учетной Архивной Комиссии. Кн. 1. — Тула, 1915. С. 556.
  14. ^ Tomkowicz S. Metrica nec non liber nationis Polonicae Universitatis Lipsiensis ab anno 1409 — usque ad 1600. — Kraków, 1881. S. 26.
  15. ^ Oliančyn D. Aus dem Kultur- und Geistesleben der Ukraine // Kyrios. Vierteljahresschrift für Kirchen- und Geistesgeschichte Osteuropas. Bd. 2, 1937. S. 270.
  16. ^ Blažejovskyj D. Ukrainian and Armenian pontifical seminaries of Lviv (1665—1784) (Analecta OSBM. Vol. 29). — Rom, 1975. P. 59.
  17. ^ Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 470.
  18. ^ Asuncion A. Diccionario de escritores Trinitarios de Espana y Portugal. T. 2. — Roma, 1899. P. 531, 546, 567.
  19. ^ Гербы белорусских воеводств в Великом княжестве Литовском. HERALDICUMПраверана 13 кастрычніка 2010 г.
  20. ^ Łabuński J. Województwo witebskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 639.
  21. ^ Насевіч В. Гэты сцяг пачынаўся так… // Чырвоная Змена. № 42 (13900), 20 красавіка 1995 г.
  22. ^ Насевіч В. Віцебскае ваяводства // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 318.
  23. ^ Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. — Менск: РІВШ БДУ, 1999.
  24. ^ а б Jelski A. Województwo witebskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 341.
  25. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy