Перайсьці да зьместу

Кветка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Постэр з дванаццацьцю відамі кветак ці гронкамі кветак розных сямействаў.

Кве́тка (мн. кве́ткі, па-лацінску: flos -oris, па-грэцку: ἄνθος -ου) — орган насеннага размнажэньня кветкавых (пакрытанасенных) расьлінаў. Кветка ўяўляе сабой відазьменены, скарочаны і абмежаваны ў росьце спораносны атожылак, прыстасаваны для ўтварэньня спораў, гаметаў і палавога працэсу, які завяршаецца ўтварэньнем плоду з насеньнем. Выключная роля кветкі як асаблівай марфалягічнай структуры зьвязаная з тым, што ў ёй цалкам сумешчаны ўсе працэсы бясполага і палавога размнажэньня.

У двухполай кветцы праходзяць мікра- і мэгаспорагенэз, мікра -і мэгагамэтагенэз, апыленьне, апладненьне, разьвіцьцё зародка, мтварэньне плоду з насеньня. Зьяўленьне кветкі ў працэсе эвалюцыі зьяўляецца арамарфоз, які забясьпечыў шырокае расьсяленьне пакрытанасенных на Зямлі.

Кветкай сканчаюцца галоўныя або бакавыя сьцеблы. Бязьліставая частка сьцябла пад кветкай называецца кветаножкай. У сядзячых кветак кветаножка скарочаная ці, нават, зусім адсутнічае. Кветаножка пераходзіць у скарочаную вось кветкі, ейную сьцеблавую частку — кветадоньне. Форма кветадоньня можа быць рознай, на ім разьмешчаны ўсе астатнія часткі кветкі: чашалісьцікі, якія ўтвараюць падвяночкі, пялёсткі, якія фармуюць венца, тычачкі і мажджэр. У поўнай кветцы існуюць усе названыя часткі. Ніжнія ейныя долі ўтвараюць калякветнік, які часьцяком складаецца з падвяночка й венца, вышэй разьмешчаны тычачкі й маждэр.

Парастак, на якім разьмешчана кветка або суквецьце, часьцяком называюць кветканосам. Лісток, з-за пазухі якога выходзіць кветка, называюць якая крыючым у адносінах да дадзенай кветкі. У расьлінаў на кветаножках ёсьць невялікія лісточкі — прыкветкі. Часам прыкветкі называюць як крыючы ліст, а лісточкі на кветаножках — прыкветнічымі, як то ў браткоў.

Кветкі здаўна выкарыстоўваюцца людзьмі ў афармленьні жытла праз іхную эстэтычную прыгажосьць і як сымбаль гармоніі прыроды, а таксама як прадмет рамантыкі, рытуалаў, рэлігіі, мэдыцыны і як крыніца харчаваньня.

Глябальна, кветку можна падзяліць на дзьве часткі, першая зь якіх ёсьць вэгэтатыўная, якая складаецца зь пялёсткаў і зьвязаных зь ёй структураў у калякветніку, і рэпрадуктыўная частка. Звычайна кветка складаецца з чатырох відаў структураў, прымацаваных да кончыка кароткага сьцябла. Кожная з гэтых структураў разьмяшчаецца ў кальчаку на кветадоньні. Кветка зьяўляецца верхавінным органам, але можа разьмяшчацца як на верхавіне галоўнага парастку, гэтак і на ягоным баку. Кветка мацуецца да сьцябла з дапамогай кветканожцы. Калі кветканожка моцна скарочаная альбо адсутнічае, кветка называецца сядзячай, як прыклад такую структуру можна пабачыць у трыпутніку, вэрбэны й канюшыны. На кветканожцы таксама маюцца два, у двухдольных расьлінаў, ці адзін, у аднадольных, маленькі пялёстак — прыкветак, але яны часта могуць адсутнічаць.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy