Перайсьці да зьместу

Лачын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лачын
арм. Laçın
Горад з: 1923
Былая назва: Абдаляр (да 1926)
Краіна: Азэрбайджан
Раён: Лачынскі
Вышыня: 889 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+4
Нумарны знак: 41
Геаграфічныя каардынаты: 39°38′27″ пн. ш. 46°32′49″ у. д. / 39.64083° пн. ш. 46.54694° у. д. / 39.64083; 46.54694Каардынаты: 39°38′27″ пн. ш. 46°32′49″ у. д. / 39.64083° пн. ш. 46.54694° у. д. / 39.64083; 46.54694
Лачын на мапе Азэрбайджану
Лачын
Лачын
Лачын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://lachin-ih.gov.az/

Лачын (па-азэрбайджанску: Laçın), да 1926 — Абдаляр — горад (з 1923 году) у Азэрбайджане, адміністрацыйны цэнтар Лачынскага раёну. Разьмешчаны на левым беразе ракі Акары, на паўднёва-заходніх схілах Карабаскага горнага сьцягу, на аўтадарозе Стэпанакерт — Гарыс, за 60 км ад Стэпанакерту[2].

Лачынскі калідор быў адзіным наземным маршрутам, які злучае Армэнію з Нагорным Карабахам у тых межах, у якіх ён існаваў у савецкі час як аўтаномная вобласьць у складзе Азэрбайджану. Непасрэднай мяжы з гэтай вобласьцю тагачасная Армянская ССР ня мела. З 1992 году ў выніку Карабаскай вайны горад Лачын знаходзіўся пад армянскім кантролем.

У адпаведнасьці з пагадненьнем, падпісаным паміж Армэніяй і Азэрбайджанам пасьля вайны ў Нагорным Карабаху ў 2020 годзе, абедзьве краіны павінны былі пабудаваць дарогі ў абыход Лачынскага калідору на працягу трох гадоў. Азэрбайджан у 2022 годзе здаў свой маршрут у эксплёатацыю і патрабаваў ад Армэніі зрабіць тое ж самае, а ад Расеі — вывесьці сваіх міратворцаў. 26 жніўня Азэрбайджан вярнуў горад. Азэрбайджанская армія разьмясьцілася ў Лачыне, пад кантроль таксама былі ўзятыя вёскі Забух і Сус.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy