Тэрыторыя Бэльфору
Тэрыторыя Бэльфору | |
Territoire de Belfort | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Францыя |
Рэгіён | Бургундыя — Франш-Камтэ |
Статус | Дэпартамэнт |
Прэфэктура | Бэльфор |
Супрэфэктуры | Няма |
Дата ўтварэньня | 7 верасьня 1871 |
Насельніцтва (2011) | 143 348 [1] |
Шчыльнасьць | 235 чал./км² |
Плошча | 609 км² |
Нумар дэпартамэнту | 90 |
Колькасьць акругаў | 1 |
Колькасьць кантонаў | 9 |
Колькасьць камунаў | 102 |
Дэпартамэнт на мапе Францыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Летні час | +2 |
Код ISO 3166-2 | FR-90 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Тэрыторыя Бэльфору (па-француску: Territoire de Belfort) — дэпартамэнт на паўночным усходзе Францыі, адзін з дэпартамэнтаў рэгіёну Бургундыя — Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 у складзе рэгіёну Франш-Камтэ). Парадкавы нумар 90. Адміністрацыйны цэнтар — Бэльфор. Насельніцтва складае 143 348 чалавек (2012 г.).
Дэпартамэнт уключае 1 акругу, 9 кантонаў і 102 камуны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычна сучасная Тэрыторыя Бэльфору зьяўлялася часткай Эльзасу, але пасьля далучэньня апошняга ў 1871 годзе да Нямецкай імпэрыі, Бэльфор з навакольлем застаўся ў складзе Францыі. У 1919, калі Эльзас зноў быў далучаны да Францыі, Тэрыторыя Бэльфору не была вернутая ў яго склад, а замест гэтага ў 1922 была пераўтвораная з акругі ў паўнавартасны дэпартамэнт у складзе рэгіёну Франш-Камтэ, што было пацьверджана дэкрэтамі 1960 і 1982 гадоў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |