Перайсьці да зьместу

Moonspell

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Moonspell

Канцэрт у Кракаве, 2007
Гады з 1992
Краіна
Месца ўтварэньня Брандоа, Португалия
Мова ангельская
партугальская
Жанр блэк-мэтал/фолк-мэтал
(да Wolfheart)
готык-мэтал
Выдавец Century Media
SPV/Steamhammer
Удзельнікі
Узнагароды і прэміі
www.moonspell.com

Moonspell — партугальскі мэтал-гурт, заснаваны ў 1992 годзе. У першыя часы гурт граў фолк/блэк-мэтал, пазьнейшую творчасьць гурта зазвычай акрэсьліваюць як готык-мэтал[1]. Вакаліст і аўтар тэкстаў гурта Фэрнанду Рыбэйру (па-партугальску: Fernando Ribeiro) запрапанаваў выраз «д’ябальская музыка» («devilish music»).

Moonspell упершыню трапілі ў партугальскія чарты з альбомам Sin/Pecado, а іхны альбом Memorial, які выйшаў у 2006 годзе, у першы ж тыдзень атрымаў першае месца. Папярэднічалі Moonspell з мэтал-гуртоў у Партугаліі з падобным посьпехам былі толькі Metallica й Iron Maiden.[2]

Гурт быў заснаваны ў 1989 годзе пад назвай «Morbid God» раўналежна з праектам «Archangel», які не атрымаў разьвіцьця, (Фэрнанду Рыбэйру — ударныя, Арэс — вакал, астатнія ўдзельнікі неўзабаве пакінулі гурт)[3]. Першыя рэпэтыцыі гурта праходзілі ў будынку, які належаў гарадзкому савету іхняга роднага мястэчка Брандоа[3], а першая запісаная песьня называлася «The Fever»[3]. Пазьней да Morbid God далучыўся гітарыст Мантус, і ў гэтым складзе музыкі выпусьцілі адзін дэмазапіс (Serpent Angel, 1992). Пасьля запісу Serpent Angel Moonspell былі запрошаны незалежным лэйблам MTM узяць удзел у зборніку партугальскіх мэталічных гуртоў. У тым жа годзе ўдзельнікі зьмянілі назву на Moonspell. Пасьля выпуску вельмі ўдалага EP «Under the Moonspell» на «Adipocere Records», на якім Moonspell паўсталі блэк-мэтал-гуртом зь вельмі прыкметным фолкавым адценьнем, кар’ера гурта пайшла ўверх. У 1994 годзе Moonspell выступалі на разагрэве ў Cradle of Filth у Лісабоне, а затым падпісалі кантракт з Century Media. На гэтым лэйбле Moonspell выпусьцілі дэбютны альбом Wolfheart (1995). Пасьля выпуску дэбютніка пасьледавала турнэ з Morbid Angel у якасьці «разагравальнага» гурта. У 1995—1996 гадох Moonspell выступалі ў Чэхіі, Польшчы й Нямеччыне. Наступны альбом, Irreligious, прынёс яшчэ большы посьпех, а відэакліп на песьню «Opium», які быў зьняты на старых вуліцах Лісабону, дэманстраваўся па эўрапейскім тэлебачаньні. 12 ліпеня 1996 году Moonspell выступілі ў старадаўнім кляштары Convento do Beato. Тэлеканал VIVA прызнаў у 1996 годзе Moonspell адкрыцьцём году (іншымі намінантамі былі Korn і Marilyn Manson)[3].

У 1997 годзе выходзіць міні-альбом Second Skin, які зьмяшчаў кавэр-вэрсію кампазыцыі Depeche Mode «Sacred». На наступных альбомах — Sin/Pecado й The Butterfly Effect — Moonspell пачалі экспэрымэнтаваць з гучаньнем, дадаўшы элемэнты электроннае музыкі, што было неадназначна ўспрынята многімі прыхільнікамі. У 1998 годзе ўдзельнікі Moonspell (акрамя бубнача Майка Гаспара) стварылі сайд-праект «Daemonarch» і пад гэтай назвай запісалі блэк-мэталічны альбом «Hermeticum».

У 2004 годзе гурт запісаў кавэр-вэрсию джазавае песьні «I’ll See You in My Dreams» для саўндтрэка да аднайменнага партугальскага трылеру. На гэтую песьню быў зьняты відэакліп з фрагмэнтамі фільма.

Пасьля разрыву з Century Media Moonspell падпісалі кантракт на запіс трох альбомаў з SPV/Steamhammer. Першым альбомам стаў Memorial (2006), які быў прыкметна цяжэй за папярэднія работы, але ў першы ж тыдзень узначаліў партугальскі чарт[2] і вывеў Moonspell у лік самых папулярных партугальскіх выканаўцаў усіх кірункаў. На дзьве песьні з альбому — «Finisterra» й «Luna» — былі зьнятыя відэакліпы. У 2007 годзе меркаваўся выпуск DVD Lunar Still/13 Years of Doom[4], але выхад DVD на Century Media не адбыўся празь юрыдычныя праблемы.

Яшчэ адным буйным посьпехам Moonspell стала перамога ў намінацыі «Найлепшы выканаўца з Партугаліі» на цырымоніі MTV Europe Music Awards, якая адбылася 2 лістапада 2006 году ў Капэнгагене.[4]

29 чэрвеня 2007 году выйшаў зборнік найлепшых песьняў гурта The Great Silver Eye. Увосень таго ж году быў выдадзены альбом Under Satanæ, у які ўвайшлі перавыданьні альбомаў гурта 1992—1994 гадоў.

У траўні 2008 году Moonspell выпусьцілі альбом Night Eternal, аднак яшчэ да афіцыйнае даты рэліза музыкі выклалі альбом на сваёй старонцы ў MySpace. 9 сьнежня адбыўся рэліз DVD Lusitanian Metal (новая назва дыска Lunar Still/13 Years of Doom, які рыхтаваўся ўжо даўно).

19 ліпеня 2010 году ў продаж паступаюць маркі, выпушчаныя Партугальскай паштовай службай (CTT, па-партугальску: Correios de Portugal) у гонар гурта. Дадзеная сэрыя маркаў прысьвечана найбольш значным момантам гісторыі рок-музыкі, а таксама альбомам партугальскіх выканаўцаў. Гурт «Moonspell» быў прадстаўлены альбомам «Wolfheart». Кошт маркі складае адзін эўра. Фэрнанду Рыбэйру наконт гэтага заявіў:

« Мы не маглі й падумаць аб больш прыдатным і выдатным знаку адрозьненьня, які адлюстроўвае наш самы пасьпяховы запіс, які ацанілі як крытыкі, так і прадаўцы музыкі[5]. »

27 красавіка 2012 году на Napalm Records выйшаў новы альбом Alpha Noir. У якасьці бонуснага матэрыялу ў «deluxe» і «digipack»-фарматах гурт прадставіў, па сутнасьці, яшчэ адзін паўнафарматны рэліз Ómega White, які быў больш мяккі па гучаньню й нагадваў аб «гатычных каранях» Moonspell. Студыйнай працай над абодвума дыскамі займаўся Цью Мэдсэн, а агульны час гучаньня складае каля 80 мінутаў.[6]

Вакаліст Moonspell Фэрнанду Рыбэйру

Цяперашнія ўдзельнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Фэрнанду Рыбэйру (Fernando Ribeiro; Langsuyar) — вакал (з 1989 г.)
  • Рыкарду Аморым (Ricardo Amorim; Morning Blade) — гітара (з 1995 г.)
  • Мігель Гашпар (Miguel Gaspar; Mike/Nisroth) — ударныя (з 1992 г.)
  • Пэдру Пайшан (Pedro Paixão; Passionis/Neophytus) — клявішныя, сэмплы, гітара (з 1994 г.)
  • Айрэш Пэрэйра (Aires Pereira; Ahriman) — бас-гітара
  • Таўрэйра — ударныя (1989—1992 гг.)
  • Пэдру К. — гітара (1989—1992 гг.)
  • Дуарці П. — гітара (1990—1991, 1992—1995 гг.)
  • Мантус — гітара (1989—1995 гг.)
  • Жуан Пэдру (João Pedro; Ares/Tetragrammaton) — бас-гітара (1989—1997 гг.)
  • Сэржыю Крэстана (Sérgio Crestana) — бас-гітара (1997—2003 гг.)
  • Луіш Ламэлаш (Luis Lamelas; Malah) — гітара
  • Нікляс Этэлявуоры (Niclas Etelävuori) — бас-гітара (2003 г.)
  • Waldemar Sorychta — бас-гітара (2006–2007)
  • Serpent Angel (запісанае пад назвай Morbid God; 1992)
  • Anno Satanæ (1993)
  • Wolves From The Fog (EP, 1994)
  • Under the Moonspell (EP, 1994)
  • «Opium» (сынгл, 1996)
  • 2econd Skin (EP, 1997)
  • «Butterfly Effect» (сынгл, 1999)
  • «Nocturna» (сынгл, 2001)
  • «Everything Invaded» (сынгл, 2004)
  • «Finisterra» (сынгл, 2006)
  • Lusitanian Metal (2008)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Moonspellсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy