Персік
Персік | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
Царства: | Расліны | |||||||
Аддзел: | Пакрытанасенныя | |||||||
Клас: | Двудольныя | |||||||
Парадак: | Ружакветныя | |||||||
Сямейства: | Ружавыя | |||||||
Род: | Сліва | |||||||
Від: | Персік | |||||||
Навуковая назва | ||||||||
Prunus persica | ||||||||
|
Персік (Prunus persica) — фруктовае дрэва з падрода мігдал (Prunus).
Агульнае
Роднасны мігдальным дрэвам, адрозніваецца ад яго толькі пладамі. Персік — лісцевае дрэва, дасягае 5-10 м вышынёй. Лісце 7-15 см даўжынёй і 2-3 см шырынёй. Кветкі разрастаюцца ранняй вясной да з'яўлення першага лісця; Плод — костачкавы, валодае як добрым колерам так і добрым пахам.
Назва «персік» у шматлікіх еўрапейскіх мовах, паходзіць ад назвы краіны Персіі, дзе ўпершыню еўрапейцы пазнаёміліся з фруктам. Сучасная батанічная навука сцвярджае, што персік паходзіць з Кітая, і з'явіўся ў Персіі і міжземнаморскім рэгіёне дзякуючы гандлю, а менавіта Шаўковаму шляху, яшчэ ў дахрысціянскія часы.
Папулярны ў Кітаі, Японіі і суседніх азіяцкіх краінах. У Еўропе і Паўночнай Амерыцы распаўсюджаны менш.
Цікавае
У Кітаі лічыцца, што калі жанчына частуе мужа персікам, тое гэта можа расцэньвацца як прапанова сексу.