Перайсці да зместу

Ёль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багіня Фрэя, якая блукае па зямлі ў свята Ёль, праца сучаснага беларускага мастака

Ёль (у розных мовах Yule, Joel альбо Yuil) — сярэднявечнае свята зімняга сонцазварота ў скандынаўскіх і германскіх народаў, святкуецца 21-22 снежня. Першапачаткова паганскае, свята зрабілася традыцыйным, і праводзілася ў хрысціянскія часы, спалучалася з Калядамі. У цяперашні час традыцыя амаль страчана.

Ёль святкаваўся ў самую доўгую ноч года, пасля якой дзень пачынаў расці. Свята сімвалізавала адраджэнне святла і адступленне цемры. Лічылася, што ад летняга сонцазварота і да зімняга (у тую частку года, калі дзень усё болей скарачаўся) сусветам кіраваў Кароль Падуб. Але ў Ёль на змену яму прыходзіў Кароль Дуб, і кіраванне яго павінна было доўжыцца да 22 чэрвеня, пакуль дзень будзе расці. Кароль Дуб абуджаў жыццё ў зернях, саграваў зямлю, напойваў паветра цяплынёю. Людзі распальвалі вогнішчы на палях і багаслаўлялі дрэвы і будучы ўраджай, пілі рэзкі сідр. Дзеці хадзілі з дома ў доб з падарункамі ў выглядзе

Дзеці хадзілі з хаты ў хату з гасцінцамі ў выглядзе гваздзіка і яблыкаў, якія ляжалі ў кошыках з галін вечназялёных раслін і сцёблаў пшаніцы, пасыпаных мукай. Яблыкі ўяўлялі сонца, галіны сімвалізавалі неўміручасць, сцёблы пшаніцы малявалі ўраджай, а мука азначала поспех, святло і жыццё. Падуб, амяла і плюшч былі ўпрыгожваннем не толькі знадворку, але і ўсярэдзіне хат, каб запрасіць прыродных духаў узяць удзел у свяце. Галінку падуба захоўвалі ля дзвярэй увесь год як пастаяннае запрашэнне шчасліваму лёсу наведаць насельнікаў хаты.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy