Ізабільны
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Ізабільны (руск.: Изобильный) — горад (з 1965 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ізабільненскага раёна Стаўрапольскага края. Насельніцтва 38,9 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1895 годзе.
Горад размешчаны за 54 км на паўночны захад ад Стаўрапаля. Чыгуначная станцыя.
Харчовая прамысловасць: элеватар, масларобны завод, мясакамбінат, кансервавы і цукровы заводы, харчакамбінат, хлебазавод, макаронная фабрыка. Рамонтны завод. Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Ізабільны — пачатковы пункт газаправода «Галубой струмень», пабудаванага для транспартоўкі прыроднага газу з Расіі ў Турцыю.