Інгэ I Старэйшы
Інгэ I Старэйшы | |
---|---|
шведск.: Inge den äldre}} | |
Нараджэнне | XI стагоддзе |
Смерць | 1105 |
Месца пахавання | |
Род | Дынастыя Стэнкіляў |
Бацька | Стэнкіль |
Маці | Інгамодэр |
Жонка | Хелена[1][2] і Maer (?)[d][1] |
Дзеці | Хрысціна Інгесдотэр[2], Маргарэт Фрэдкула, Рагвальд Інгесан[d] і Кацярына Інгесдотэр Шведская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інгэ I Старэйшы (Інгэ Стэнкільсан; стар.-ісл. Ingi Steinkelsson; памёр каля 1100) — кароль Швецыі, які кіраваў у другой палове XI ст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Інгэ быў сынам Стэнкіля, заснавальніка дынастыі Стэнкіляў. Кіраваў пасля свайго брата Хальстэнам. Інгэ быў дбайным хрысціянінам, праводзіў актыўную хрысціянізацыю Швецыі, з-за чаго ў выніку паўстання пазбавіўся ўлады, і конунгам Швецыі стаў яго швагер Блот-Свен. Самому Інгэ засталася толькі вобласць Вестэргётланд. Пазней Інгэ быў прадпрыняты паход на Упсалу, у выніку якога рэзідэнцыя Блот-Свена была акружана і спалена, сам Блот-Свен быў забіты, як і яго сын Эрык. Пасля аднаўлення ўлады Інгэ праводзіў актыўную знешнюю палітыку, ваяваў з нарвежскім каралём Магнусам Босым. Пасля заключэння міру ў Кунгахеле Інгэ аддаў яму ў жонкі сваю дачку Маргарыту , за што тая атрымала мянушку «Творца міру» (Fredkulla). Яго іншая дачка Хрысціна Інгесдотэр — першая жонка Мсціслава I Уладзіміравіча Вялікага, князя наўгародскага, потым (ужо пасля яе смерці) вялікага князя кіеўскага.
Інгэ памёр ад старасці, на троне яго змянілі пляменнікі Філіп і Інгэ II Малодшы.
Зноскі
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Kindred Britain
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Inge d.ä(недаступная спасылка) (шведск.)