Перайсці да зместу

Інтэрфакс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інтэрфакс
Лагатып кампаніі
Уладальнік Міхаіл Камісар (50 %),
Рэнат Абдулін (16 %),
Андрэй Мартынаў (16 %),
Вячаслаў Церахаў (16 %),
Алена Калеснікава (2 %).
Штатныя карэспандэнты болей 600[1]
Дата заснавання верасень 1989 года
Мова руская, англійская, нямецкая, казахская, азербайджанская
Галоўны офіс  Расія, Масква, 127006, 1-я Цвярская-Ямская вул., 2
Вэб-сайт interfax.ru

«Інтэрфакс» — расійскае прыватнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае ў часы СССР у ліпені 1989 года. У 1994—2021 гадах мела падраздзяленне ў Беларусі.

У склад агенцтва ўваходзяць галіновыя службы «Інтэрфакс-АВН», «Інтэрфакс-АГІ», «Інтэрфакс-АКІ», «Інтэрфакс-АНІ», «Інтэрфакс-АФІ», «Інтэрфакс-Дылінг», «Інтэрфакс-Тэлеком». Агенцтва мае падраздзяленні ў 7 з 8 федэральных акруг Расіі, акрамя Паўночна-Каўказскай. Таксама мае падраздзяленні ў такіх краінах, як Азербайджан, Англія, Беларусь, ЗША, Казахстан, Кітай, Германія, Польшча, Украіна.

Паводле паведамленняў СМІ ў красавіку 2007 года інфармацыйная група «Interfax» набыла 90 % акцый інфармагенцтва «Финмаркет». Па інфармацыі «Газета. Ru», кампанію пачалі рыхтаваць да продажу яшчэ ў 2006 годзе, для чаго была праведзена ацэнка бізнесу. Па выніках гэтай ацэнкі кошт «Финмаркет» склаў парадку 7 мільёнаў долараў ЗША. Аднак і «Interfax», і «Финмаркет» сцвярджаюць, што сума пагаднення амаль у два разы менш за гэтую лічбу[2].

10 красавіка 1994 года агенцтва стварыла падраздзяленне ў Беларусі, што ў 2009 годзе налічвала больш за 70 супрацоўнікаў[3]. 1 студзеня 2022 года інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс-Захад» спыніла сваю дзейнасць у Беларусі «ў сувязі са зменамі, унесенымі ў Закон аб сродках масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь у маі 2021 года». Пасля адпаведных паправак у Закон заснавальнікам СМІ ў Беларусі не можа выступаць замежная юрыдычная асоба, а таксама замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства. Акрамя гэтага, ім не можа быць юрыдычная асоба, у якой 20 або больш % паёў валодаюць замежная дзяржава або замежныя грамадзяне. Супрацоўнікі «Інтэрфакса-Захад» пры закрыцці пераўладкаваліся ў камунікацыйнае агенцтва «Драйв-медыя» і на партал «Смарт Прэса»[4].

  1. Навіны Архівавана 30 лістапада 2015.. — Афіцыйны сайт Групы «Інтэрфакс». (руск.)
  2. «Газета. Ru», «Интерфакс» по дешевке прикупил интернета", 3 красавіка 2007 Архівавана 19 кастрычніка 2008.
  3. Сяргей Воляк (10 красавіка 2009). "Нашыя калегі з аднаго з вядучых на беларускім медыярынку агенцтва «Інтэрфакс» святкуюць 15-гадовы юбілей". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 23 красавіка 2013.
  4. "«Дачка» расійскага «Інтэрфакса» сыходзіць з Беларусі". Партал «Наша Ніва». 31 снежня 2021. Праверана 9 студзеня 2022.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy