Алківіяд
Алківіяд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
стар.-грэч.: Ἀλκιβιάδης | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 450 да н.э.[1] |
||||||
Смерць |
404 да н.э. |
||||||
Род | Alcmaeonidae[d] | ||||||
Бацька | Cleinias[d][2][3] | ||||||
Маці | Deinomache[d][2][3] | ||||||
Жонка | Hipparete[d][2][1][…] | ||||||
Дзеці | сын Алківіяд, дачка | ||||||
Грамадзянства | Афіны, Спарта, Персія | ||||||
Званне | стратэг | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
чэмпіён Алімпійскіх гульняў па гонках калясніц[d] (416 да н.э.) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алківія́д (стар.-грэч.: Ἀλκιβιάδης; 450 да н.э., Афіны — 404 да н.э., Фрыгія) — старажытнагрэчаскі афінскі дзяржаўны дзеяч, аратар і вайскавод часоў Пелапанескай вайны (431—404 гг. да н.э.).
Алківіяд нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і, а выхоўваўся ў доме Перыкла, лідара афінскага поліса. Сваю актыўную палітычную дзейнасць Алківіяд пачаў, выступіўшы праціўнікам Нікіевага міру і прыхільнікам аднаўлення ваенных дзеянняў супраць Спарты. Стаўшы стратэгам, ён крута змяніў знешнюю палітыку Афін[4]. У 418 г. да н.э. ён стварыў новую антыспартанскую кааліцыю, якая распалася пасля паражэння ў бітве пры Мантынеі. Алківіяд быў ініцыятарам Сіцылійскай экспедыцыі, таксама накіраванай супраць Спарты і яе саюзнікаў. Адпраўлены ў 415 годзе да н.э. з флотам у Сіцылію, быў адкліканы ў Афіны для судовага разгляду. Асцерагаючыся за сваё жыццё, Алківіяд перайшоў на бок Спарты. На радзіме ён быў завочна асуджаны.
Алківіяд даў спартанцам некалькі каштоўных саветаў, якімі Спарта скарысталася і якія ледзь не прывялі Афіны да поўнага паражэння ў вайне. Алківіяд набыў вялікі аўтарытэт у Спарце, і некаторыя яго зайздроснікі загадалі яго забіць. Алківіяд збег да персідскага сатрапа Тысаферна і затым з яго дапамогай прыбыў на Самас, дзе базіраваўся афінскі флот. Маракі абралі яго стратэгам. З 411 года да н.э. пачынаецца серыя перамог Алківіяда, у выніку якой перавага ў Пелапанескай вайне быў на баку Афін[5]. Вярнуўшыся на радзіму ў 407 годзе да н.э., ён быў прызначаны стратэгам-аўтакратарам (галоўнакамандуючым арміі і флоту). Пасля паражэння, якое пацярпеў афінскі флот у яго адсутнасць, Алківіяд вымушаны быў адправіцца ў выгнанне. У 404 годзе да н.э., пасля перамогі Спарты ў Пелапанескай вайне, быў забіты па загадзе Крытыя і Лісандра, якія палічылі яго небяспечным палітычным супернікам.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Любкер Ф. Alcibiades // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 58–59.
- ↑ а б в (not translated to la) Prosopographia Attica — Berolinum: 1901.
- ↑ а б Алкивиад // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 449–451.
- ↑ Сурыкаў 2011, с. 184.
- ↑ Сурыкаў 2011, с. 199.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Першасная літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы: Алківіяд, Нікій, Лісандр
- Карнелій Непат. Пра знакамітых іншаземных вайскаводаў: Алківіяд.
- Фукідыд. Гісторыя
- Ксенафонт. Грэчаская гісторыя
- Еўрыпід. Эпінікіі
- Ісакрат. Прамовы
- Герадот. Гісторыя
Даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]- Белох Ю. Греческая история. — Т. 2.
- Вэрри Дж. Войны античности от греко-персидских войн до падения Рима. — М.: Эксмо, 2009. — ISBN 978-5-699-30727-2.
- Голицынский Н. С. Всеобщая военная исторiя древнихъ временъ. — СПб.: Типография А. Траншеля, 1872.
- Егер О. Всемирная история. — М.: АСТ, Полигон. — Т. 1. Древний мир. — ISBN 978-5-17-050157-1.
- Кузищин В. И. Глава XV. Пелопоннесская война. 431—404 гг. до н. э. // История Древней Греции. — М.: Высшая школа, 1996. — ISBN 978-5-7695-7746-8.
- Курциус Э. История Древней Греции. — М.: Харвест, 2002. — Т. III. — ISBN 985-13-1123-5.
- Лурье С. Я. История Греции. — СПб.: Издательство С.-Петербургского ун-та, 1993. — 680 с.
- Сергеев В. С. История Древней Греции. — СПб.: Полигон, 2002. — 704 с. — ISBN 5-89173-171-1.
- Суриков И. Е. Глава III. Алкивиад: афинский денди или первый «сверхчеловек»? // Античная Греция: политики в контексте эпохи. Година междоусобиц. — М.: Русский Фонд Содействия Образованию и Науке, 2011. — 328 с. — ISBN 978-5-91244-030-4.
- Шустов В. Е. Войны и сражения Древнего мира. — Ростов-на-Дону: Феникс, 2006. — 521 с. — ISBN 5-222-09075-2.
- Алкивиад // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы Старажытнай Грэцыі. Алківіяд (руск.)(недаступная спасылка). ellada.spb.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 19 красавіка 2012.
- Алківіяд (руск.)(недаступная спасылка). Энцыклапедыя Кругасвет. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012. Праверана 19 красавіка 2012.
- Алківіяд (руск.)(недаступная спасылка). Хронас. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2012. Праверана 19 красавіка 2012.