Перайсці да зместу

Аптэка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аптэка, XIV стагоддзе
Аптэка ў Празе

Аптэ́ка[1] — спецыялізаваная арганізацыя сістэмы аховы здароўя, якая займаецца вырабам, фасоўкай, аналізам і продажам лекавых сродкаў, прадметаў і сродкаў санітарыі, гігіены і іншых тавараў медыцынскага прызначэння.

Аптэку традыцыйна разглядаюць, як установу аховы здароўя, а яе дзейнасць фармулююць, як «аказанне фармацэўтычнай дапамогі насельніцтву». Фармацэўтычная дапамога ўключае ў сябе працэдуру кансультавання ўрача і пацыента з мэтай вызначэння найбольш эфектыўнага, бяспечнага і эканамічна апраўданага курсу лячэння. У аптэках дзейнічае сістэма кантролю за падрыхтоўкай і продажам лекаў у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі.

Аптэкам папярэднічалі лабараторыі для прыгатавання лекаў у краінах старажытнага свету (Кітай, Егіпет, Рым)[1]. Як установы з дзяржаўнай рэгламентацыяй дзейнасці ўзніклі ў Багдадзе ў VIII стагоддзі, у Расіі — у XVI стагоддзі (падпарадкоўваліся Аптэкарскаму прыказу)[1].

На тэрыторыі Беларусі вядомы з XVI стагоддзя (з 1561 года ў Пінску, з 1566 года ў Брэсце[1]). У ХVІ—ХVІІІ стагоддзях было каля 40 аптэк, пераважна пры панскіх сядзібах і манастырах. Аптэчныя будынкі мелі розныя стылі (барока, класіцызм, мадэрн, традыцыі народнага дойлідства). У наш час (асабліва ў гарадах) аптэкі размяшчаюцца ў жылых ці грамадскіх будынках. У пачатку 1994 года ў Беларусі дзейнічалі каля 1200 аптэк[1]. Пачала фарміравацца сетка недзяржаўных аптэк[1].

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy