Арыян-5
Арыян V (Ariane V) | |
Мадэль ракеты ў музеі авіяцыі і космасу, Францыя | |
Агульныя звесткі
| |
---|---|
Краіна | Еўрасаюз |
Сямейства | Арыян |
Прызначэнне | ракета-носьбіт |
Распрацоўшчык | ЕАДС (EADS Astrium Space Transportation) |
Вытворца | EADS |
Асноўныя характарыстыкі
| |
Колькасць ступеней | 2 |
Даўжыня | 59 м |
Дыяметр | 5,4 м |
Стартавая маса | 777 т |
Карысная нагрузка | НАА (т): 16 (G); 21 (ES) ГПА (т): 6,2 (G); 6,95 (G+); 6,1 (GS); 10,5 (ECA). |
Гісторыя запускаў
| |
Стан | дзеючая |
Месцы запуску | Гвіянскі Касмічны цэнтр (Guiana Space Centre) |
Лік запускаў | 45 |
- паспяховых | 41 (G: 13, G+: 3, GS: 5, ECA: 19, ES: 1) |
- няўдалых | 4 |
Першы запуск | G: 4 чэрвеня 1996 G+: 2 сакавіка 2004 GS: 11 жніўня 2005 ECA: 11 снежня 2002 ES: 9 сакавіка 2008 |
Паскаральнік (Ступень 0) — P238
| |
Колькасць паскаральнікаў | 2 шт. |
Маршавы рухавік | ЦПУ |
Цяга | 659,8 тс (6 470 кН) |
Удзельны імпульс | 275 с |
Час працы | 129 с |
Першая ступень — H158
Варыянт РН Арыян 5G | |
Маршавы рухавік | Вулкан |
Цяга | 113,6 тс (1 114 кН) |
Удзельны імпульс | 430 с |
Час працы | 589 с |
Гаручае | вадарод |
Акісляльнік | кісларод |
Першая ступень (Альтэрнатыўная) — H173
Варыянт РН Арыян 5 ECA | |
Маршавы рухавік | Вулкан 2 |
Цяга | 136,6 тс (1 340 кН) |
Удзельны імпульс | 431 с |
Час працы | 650 с |
Гаручае | вадарод |
Акісляльнік | кісларод |
Другая ступень —
Варыянт РН Арыян 5G | |
Маршавы рухавік | Аэстус |
Цяга | 2,79 тс (27,4 кН) |
Удзельны імпульс | 324 с |
Час працы | 1 100 с |
Гаручае | Гептыл |
Акісляльнік | N2O4 |
Другая ступень (Альтэрнатыўная) —
Варыянт ракеты-носьбіта Арыян 5 ECA | |
Маршавы рухавік | HM7-B |
Цяга | 6,6 тс (64,7 кН) |
Удзельны імпульс | 446 с |
Час працы | 960 с |
Гаручае | вадарод |
Акісляльнік | кісларод |
«Арыян 5» (фр.: Ariane 5) — еўрапейская ракета-носьбіт сямейства Арыян, прызначана для вываду карыснай нагрузкі на нізкую апорную арбіту (НАА) або геапераходную арбіту (ГПА). Ажыцяўляецца Еўрапейскім касмічным агенцтвам (ЕКА), асноўны падрадчык — European Astrium Space Transportation (EADS). Ракета прасоўваецца на рынку кампаніяй Арыянспейс. Запускі адбываюцца з касмадрома Куру ва Французскай Гвіяне. РН «Арыян 5» з'яўляецца асноўнай ракетай-носьбітам ЕКА і застанецца такі прынамсі да 2015 года. Толькі за перыяд 1995—2007 гг., Арыянспейс размясціла заказы на 99 РН у EADS, было зроблена 43 запускі, з якіх 39 паспяховых.[1]
Распрацоўка «Арыян 5» заняла 10 гадоў, каштавала 7 млрд долараў ЗША і прызначалася для замены ракеты-носьбіта ЕКА «Арыян-4». Першапачаткова існавалі планы выкарыстоўваць яе для запускаў пілатуемага карабля «Гермес», аднак гэты праект быў адменены і цяпер «Арыян 5» ужываецца толькі ў непілатуемым варыянце. Выкарыстанне розных варыянтаў кантэйнераў карыснай нагрузкі дазваляе адначасовы запуск дзвюх-трох спадарожнікаў і размяшчэнне да васьмі мікраспадарожнікаў.[2] Ракета-носьбіт выкарыстоўваецца для забеспячэння Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) з дапамогай грузавых караблёў (гл. АГК «Жуль Верн»).
Параўнальныя ракеты-носьбіты: «Пратон-М», «Ангара А5», «Дэльта IV», «Атлас V», «Вялікі паход 5», GSLV Mk.III, «Фалькон 9», H-IIB.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ход развіцця Арыян 5 (en)(недаступная спасылка). ESA (2008). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2002. Праверана 12 жніўня 2012.
- ↑ Французскія назвы кантэйнераў карыснай нагрузкі: для двух спадарожнікаў — SYstème de Lancement Double Ariane, SYLDA; для трох спадарожнікаў — Structure Porteuse Externe Lancement TRiple Ariane, SPELTRA.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арыян-5
- Ariane launches page on LyngSat
- ESA description of the Ariane 5
- Ariane 5 technical notes Архівавана 10 чэрвеня 2008., Арыянспейс
- (англ.) Arianespace: Ariane 5 Архівавана 4 лістапада 2007.
- (англ.) Actually Launch on Arianespace Homepage Архівавана 30 ліпеня 2008.
- (англ.) The last and the next Launch
- BBC News report on the (delayed) successful launch of the Ariane 5 ECA flight, 16 лістапада, 2005 г
- Vinci Engine development Архівавана 31 студзеня 2009.
- Watch an Ariane 5 launch Архівавана 12 верасня 2009. (webcast begins 20 mins before launch).
- Ariane 5 rocket explodes