Бургундыя
Выгляд
Бургундыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
фр.: Bourgogne | |||||
|
|||||
Краіна | Францыя | ||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Дыжон | ||||
Дата ўтварэння | 4 чэрвеня 1960[1] | ||||
Дата скасавання | 31 снежня 2015 | ||||
Насельніцтва (2006) | 1,624,000 | ||||
Шчыльнасць | 51 чал./км² | ||||
Плошча | 31,582 км² | ||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | FR-D | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бургундыя (фр.: Bourgogne, ⓘ) — гістарычная вобласць і рэгіён на ўсходзе Францыі. З поўначы рэгіён мяжуе з Латарынгіяй, а на поўдні з Савояй.
На тэрыторыі Бургундыі размешчаныя дэпартаменты Кот-д’Ор, Сона і Луара, Ньеўр, Ёна. Плошча рэгіёна складае 31,6 тыс. км². Насельніцтва 1,61 млн чалавек (1999 г.). Галоўны горад — Дыжон.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- Назва Бургундыя паходзіць ад германскага племя бургундаў, якія стварылі сваё каралеўства з цэнтрам спачатку ў Вормсе, а затым у Ліёне на паўднёвым усходзе Францыі ў V ст. У 534 яно ўвайшло ў склад дзяржавы франкаў.
- У IX стагоддзі ўтварылася два каралеўства Верхняя Бургундыя (са сталіцай у Жэневе) і Ніжняя Бургундыя (Праванс). У 933 яны аб’ядналіся ў Каралеўства Бургундыю (Арэлат), якое ў 1034 увайшло ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Тэрыторыі абодвух паказаных утварэнняў ніяк не закраналі сучасную тэрыторыю Бургундыі.
- Раўналежна каралеўству Бургундскаму ў паўднёва-ўсходніх французскіх межах ствараецца герцагства Бургундскае. У 1032 брат французскага караля Генрыха Робер становіцца герцагам Бургундскім. У 1363 Піліп II Адважны ўзнаўляе герцагства Бургундскае з цэнтрам у Дыжоне. У склад герцагства ўваходзяць Франш-Кантэ і Фландрыя.
- Апошнім выбітным кіраўніком Бургундыі быў герцаг Карл Адважны, пасля яго смерці ў 1477 Бургундыя была паглынутая Францыяй. Да 1790 года Бургундыя мела статут правінцыі ў складзе Французскага каралеўства.
Гл.таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс герцагаў Бургундыі
- Палац герцагаў Бургундскіх
- Камуна Вільконт
- Гуга (герцаг Бургундыі)
- Бургундскія войны