Перайсці да зместу

Бёрсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Бёрсен
55°40′32″ пн. ш. 12°35′03″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Паўночнае Адраджэнне[d]
Архітэктар Hans van Steenwinckel the Younger[d] і Lorenz van Steenwinckel[d]
Дата заснавання 1640
Вышыня 56 м
Сайт danskerhverv.dk (дацк.)(англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бёрсен (дацк.: Børsen) — будынак Капенгагенскай біржы на востраве Слатсхольмен у цэнтры Капенгагена, узведзены ў 1619—1640 гг. паводле загаду Крысціяна IV. Архітэктары браты Стэнвінкелі завершылі будынак у стылі фламандскага рэнесанса 56-метровым шпілем у выглядзе скручаных хвастоў чатырох цмокаў.

Першы паверх будынка падзелены на сорак невялікіх адсекаў для захоўвання тавараў, а другі паверх займае прасторная зала для гандлёвых аперацый. Старадаўнія інтэр’еры біржы былі заменены ў 1855 годзе, а ў сярэдзіне XVIII стагоддзя будынак абнавіў Мікалай Эйтвед.

Капенгагенская фондавая біржа займала будынак Берсена з 1625 па 1974 год. У 1918 годзе будынак стаў аб’ектам нападу агрэсіўна настроеных беспрацоўных.

16 красавіка 2024 года падчас рэканструкцыі будынак быў разбураны пажарам, 56-метровы шпіль абрынуўся.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy