Вольфганг Паўль
Вольфганг Паўль | |
---|---|
Wolfgang Paul | |
Дата нараджэння | 10 жніўня 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 снежня 1993[2][3] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ганс Копферман[d][5] |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіцы (1989) |
Сайт | nobelprize.org/pr… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вольфганг Паўль (ням.: Wolfgang Paul; 10 жніўня 1913, Лорэнцкірх, Германская імперыя — 7 снежня 1993, Бон, ФРГ) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1989) (палова прэміі сумесна з Хансам Дэмельтам) «за распрацоўку метаду ўтрымання адзіночных іонаў». Другую палову прэміі атрымаў Норман Рамзей «за вынаходства метаду паасобных вагальных палёў і яго выкарыстанне ў вадародным мазеры і іншых атамных гадзінніках».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля абароны дысертацыі ў 1939 годзе ў Берліне, Паўль абараняе другую дысертацыю ў Гётынгене і працуе там прафесарам з 1944 па 1952 год. У 1952 годзе ён пераходзіць у Бонскі ўніверсітэт, дзе працуе да 1981 года прафесарам і дырэктарам фізічнага інстытута.
З 1964 па 1967 Паўль быў дырэктарам фізічнага аддзялення ў ЦЕРН, і ў 1970-1973 гадах - старшынёй савета дырэктараў паскаральніка DESY ў Гамбургу. У 1979 годзе Паўль быў абраны прэзідэнтам фонду імя Аляксандра фон Гумбальта і знаходзіўся на гэтай пасадзе на працягу 10 гадоў.
У першым шлюбе з Лізэлотай Паўль (у дзявоцтве Хірш) у яго было чацвёра дзяцей - Юта, Рэгіна, Штэфан і Лорэнц. З 1979 года Паўль пабраўся шлюбам з дацэнтам па сярэднявечнай літаратуры Дорыс Вальх-Паўль. Сын Паўля, Штэфан Паўль, загадчык кафедры эксперыментальнай фізікі ў тэхнічным універсітэце Мюнхена, другі сын, Лорэнц Паўль, з'яўляецца прафесарам фізікі ва ўніверсітэце Вуперталя.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Вольфганг Паўль лічыцца піянерам у галіне фізікі элементарных часціц. Яго працы ахопліваюць вобласці атамнай і малекулярнай фізікі, мас-спектраскапіі, падзелу ізатопаў, рассейвання электронаў у рэчыве, радыебіялогіі, дазіметрыі і медыцынскай тэрапіі электроннымі пучкамі. У 1953 годзе Паўль распрацаваў квадрупольны мас-фільтр (масфільтр Паўля) для прымянення ў мас-спектраскапічных вымярэннях.
Зноскі
- ↑ Wolfgang Paul // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Brozović D., Ladan T. Wolfgang Paul // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Wolfgang Paul // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 1 верасня 2022.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 9 мая 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 10 жніўня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Саксоніі
- Памерлі 7 снежня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Боне
- Пахаваныя на Попельсдорфскіх могілках
- Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Члены Рэйнска-Вестфальскай акадэміі навук
- Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Лорэнцкірху
- Фізікі Германіі
- Постаці радыебіялогіі
- Фізікі XX стагоддзя
- Біёлагі XX стагоддзя
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы