Перайсці да зместу

Выхад яўрэяў з мусульманскіх краін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Выхад яўрэяў з мусульманскіх (галоўным чынам арабскіх) краін — масавая эміграцыя яўрэяў з арабскіх і іншых мусульманскіх краін ў XX стагоддзі. Рэпатрыяцыя яўрэяў Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі ў Краіну Ізраіля пачалася яшчэ ў канцы XIX стагоддзя і стала масавай пасля ўтварэння Дзяржавы Ізраіль і вайны Ізраіля за незалежнасць (1948). Каталізатарамі міграцыі сталі таксама масавыя яўрэйскія пагромы 1940-х гадоў у буйных арабскіх гарадах (у Багдадзе, Каіры, Адэне, Трыпалі, Манаме, Алепа і шэрагу іншых гарадоў).

Еменскія яўрэі на борце самалёта, які вывозіць іх з Адэна ў Ізраіль падчас аперацыі «Чароўны дыван» (1949—1950).

У перыяд з 1948 па пачатак 1970-х гадоў з арабскіх краін эмігравалі добраахвотна, беглі ці былі выгнаны ад 800 тыс. да 1 млн яўрэяў. З іх 260 тыс. дасягнулі Ізраіля ў перыяд 1948—1951 гадоў, і яшчэ 600 тыс. да 1972 годзе[1][2][3] Ліван быў адзінай арабскай краінай, яўрэйскае насельніцтва якой пасля 1948 года павялічылася, паколькі ён быў прамежкавым пунктам на шляху яўрэйскай міграцыі ў Ізраіль[4]. Аднак да 1970-х гадоў у выніку грамадзянскай вайны ў Ліване яўрэйскае насельніцтва гэтай краіны таксама істотна паменшылася. Да 2002 года выхадцы з арабскіх краін і іх нашчадкі складалі 41 % насельніцтва Ізраіля[3].

  1. Schwartz, Adi (January 4, 2008). "All I Wanted was Justice". Haaretz. Архівавана з арыгінала 20 сакавіка 2016. Праверана 27 лістапада 2015. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2016. Праверана 27 лістапада 2015.
  2. Malka Hillel Shulewitz, The Forgotten Millions: The Modern Jewish Exodus from Arab Lands, Continuum 2001, pp. 139 and 155.
  3. а б Ada Aharoni "The Forced Migration of Jews from Arab Countries Архівавана 13 лютага 2012., Historical Society of Jews from Egypt website. Accessed February 1, 2009.
  4. Parfitt, Tudor. (2000) p. 91.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy