Гвінея-Бісау
| |||||
Дэвіз: «Unidade, Luta, Progresso» | |||||
Дзяржаўны гімн | |||||
Дата незалежнасці | 24 верасня 1973 | ||||
Афіцыйная мова | партугальская | ||||
Сталіца | Бісау | ||||
Найбуйнейшы горад | Бісау | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Умару Сісоку Эмбала Бакіра Дзья | ||||
Дзярж. рэлігія | іслам, хрысціянства | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
133-я ў свеце 36 120 км² 12 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2005) • Шчыльнасць |
1 416 027 чал. (149-я) 101 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2004) • На душу насельніцтва |
$1114 млн (169-ы) $800 | ||||
ІРЧП (2007) | ▼ 0.396 (нізкі) (173-ы) | ||||
Валюта | франк КФА (XOF) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .gw | ||||
Код ISO (Alpha-2) | GW | ||||
Код ISO (Alpha-3) | GNB | ||||
Код МАК | GBS | ||||
Тэлефонны код | +245 | ||||
Часавыя паясы | 0 |
Гвіне́я-Біса́у (парт.: Guiné-Bissau), Рэспу́бліка Гвіне́я-Біса́у (парт.: República da Guiné-Bissau) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Складаецца з мацерыковай часткі і астравоў Біжагош. На поўначы мяжуе з Сенегалам, на ўсходзе і поўдні — з Гвінеяй. Сталіца — горад Бісау. Афіцыйная мова — партугальская. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (10 верасня).
Дзяржаўны лад
[правіць | правіць зыходнік]Гвінея-Бісау — рэспубліка. У яе складзе 8 раёнаў і аўтаномны сектар Бісау. Дзейнічае канстытуцыя 1984 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Вышэйшы заканадаўчы орган Нацыянальны народны сход (асамблея, 150 дэпутатаў, выбіраецца на 5 гадоў). Ён выбірае дзяржаўны савет (15 чалавек). Выканаўчы орган — Савет Міністраў.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Узбярэжжа парэзана эстуарыямі рэк, шмат астравоў. Большая частка паверхні нізінная, на захадзе забалочаная. У адгор’і плато Фута-Джалон (вышыня да 200 м). Радовішчы нафты, баксітаў, фасфатаў (не эксплуатуюцца), золата, алмазаў. Клімат экватарыяльны мусонны. Вільготны сезон у чэрвені-лістападзе, сухі ў снежні-маі. Тэмпература паветра круглы год каля 25 °C. Ападкаў на ўзбярэжжы больш за 2000 мм, на ўсходзе каля 1000 мм за год. Рэкі мнагаводныя, кароткія. На ўзбярэжжы мангравыя зараснікі, далей на паўночны ўсход трапічныя лясы (каля 30 % плошчы краіны) і саванны (каля 40 %). Створаны 3 рэзерваты.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Жывуць народы балантэ (30 %), фульбэ (20 %), манджак (14 %), мандынга (13 %), папель (7 %) і іншыя. Еўрапейцаў і метысаў каля 1 %. Мясцовых традыцыйных культаў прытрымліваецца 65 %, ісламу — 30, хрысціянства (каталіцызм) — 5 %. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 29 чалавек на 1 км². Найбольш шчыльна населена ўзбярэжжа. У гарадах жыве каля 25 % насельніцтва.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).