Герб Ліхтэнштэйна
Выгляд
Герб Ліхтэнштэйна | |
---|---|
Версіі | |
Малы герб Ліхтэнштэйна |
|
Дэталі | |
Суб’ект | Ліхтэнштэйн |
Носьбіт | Князь Ліхтэнштэйна і члены ўрада |
Карона |
Княжая шапка |
Герб княжага дому Ліхтэнштэйн таксама выкарыстоўваецца ў якасці нацыянальнага герба. Правам яго выкарыстання валодаюць толькі чальцы княжага дому і прадстаўнікі дзяржаўных уладаў. Урад можа дазваляць прыватнае выкарыстанне гербу, калі гэта знаходзіцца ў інтарэсах дзяржавы. Герб - гэта гісторыя княжага дому ў сімвалах, якія прадстаўляюць розныя вобласці Еўропы, з якімі Ліхтэнштэйн гістарычна звязаны пасродкам заваяванняў або дынастычных шлюбаў:
- У цэнтры - залаты з чырвоным шчыт, фамільны герб роду Ліхтэнштэйн;
- Першая чвэрць - герб Сілезіі (сілезскі арол);
- Другая чвэрць - герб роду Куэнрынг (8 залатых і чорных палос, якія перасечаны па дыяганалі выгнутай зялёнай рутавай каронай [1]);
- Трэцяя чвэрць - герб герцагства Трапау (рассечаны па вертыкалі чырвона-белы шчыт);
- Чацвёртая чвэрць - герб ўсходне-фрызскага роду Кірксена, які прадстаўляе графства Рытберг (чорны арол з жаночай галавой, т. зв. гарпія);
- У аснове шчыта - герб герцагства Ягерндорф (залаты паляўнічы рог у сінім полі).
Мантыя і княжая карона сімвалізуюць манархічны дзяржаўны лад і ўладу князя.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Закон аб гербе (ням.)
- Дзяржаўная сімволіка Ліхтэнштэйна(недаступная спасылка)