Перайсці да зместу

Герб Малайзіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Малайзіі

Герб Малайзіі — дзяржаўны герб Малайзіі зацверджаны ў 1965 годзе.

Герб Малайзіі адлюстроўвае двух тыграў, якія стаяць на задніх лапах — сімвал адвагі і сілы. Кожны з іх адной лапай абапіраецца на жоўтую стужку з дэвізам на малайскай мове «У адзінстве — сіла» (дэвіз паўтораны двойчы: на лацінцы і на «Джаве»), а іншымі падтрымлівае шчыт. Над шчытом — жоўтыя паўмесяц і зорка з 14 роўнымі прамянямі. На шчыце зверху — пяць нацыянальных кінжалаў — крысаў — сімвал пяці былых нефедэраваных малайскіх княстваў (Джахор, Кедах, Перліс, Келантан, Трэнгану). Злева на шчыце — арэкавая пальма і выява моста над вадой — сімвал штата Пенанг, справа — дрэва малака — сімвал штата Малака, якія раней уваходзілі ў калонію Стрэйтс-Сэтлментс. У цэнтры — злева направа аднолькавыя па памеры чырвоны, чорны, белы і жоўты прастакутнікі — колеры былых федэраваных малайскіх княстваў: чорны і белы — Паханга, чырвоны і жоўты — Селангор, чорны, белы і жоўты — Перак, чырвоны, чорны і жоўты — Негеры-Сембелан. Унізе злева — сімвал штата Сабах, справа — выява птушкі-насарога — сімвал штата Саравак, паміж імі — нацыянальная кветка гібіскус.

Гістарычныя гербы

[правіць | правіць зыходнік]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy