Джэк Керуак
Джэк Керуак | |
---|---|
Jack Kerouac | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Jean-Louis Lebris de Kérouac |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1922[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 21 кастрычніка 1969[2][3][…] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Léo Alcide Kerouac[d][4] |
Маці | Gabrielle Ange Lévesque[d][4] |
Жонка | Edie Parker[d], Joan Kerouac[d] і Stella Sampas[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, раманіст, сцэнарыст, празаік |
Кірунак | Разбітае пакаленне |
Мова твораў | французская і англійская |
Подпіс | |
jackkerouac.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэк Керуак (англ.: Jack Kerouac; 12 сакавіка 1922 — 21 кастрычніка 1969) — амерыканскі пісьменнік, паэт, важнейшы прадстаўнік літаратуры «разбітага пакалення».
Керуак, які яшчэ пры жыцці меў поспех сярод чытачоў, але не карыстаўся асаблівай увагай крытыкаў, сёння лічыцца адным з самых выбітных амерыканскіх пісьменнікаў. Яго спантанная мова натхняла такіх аўтараў, як Том Робінс, Рычард Бротыган, Хантэр Томпсан, Кен Кізі, Боб Дылан, яго называлі «каралём бітнікаў» і «бацькам хіпі».
Большую частку жыцця Керуак правёў альбо бадзяючыся па прасторах Амерыкі, альбо дома ў сваёй маці. Сутыкаючыся з краінай, якая ўвесь час мянялася, Керуак імкнуўся знайсці ў ёй сваё месца, што ў нейкі момант прывяло яго да адмаўлення каштоўнасцяў пяцідзясятых. У яго творчасці з’яўляецца жаданне вырвацца на свабоду з сацыяльных шаблонаў і знайсці ў жыцці сэнс. Пошукі прыводзілі яго то да эксперыментаў з наркотыкамі (ён выкарыстоўваў у тым ліку псілацыбін, марыхуану і бензедрын), то да асваення духоўных вучэнняў, такіх як будызм, то да падарожжаў па свеце. Яго кнігі часам называюць каталізатарам контркультуры 1960-х. Самыя вядомыя раманы Керуака — «У дарозе» і «Валацугі Дхармы».
Галоўныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- The Town and the City 1950
- On the Road 1957 (бел.: «У дарозе»)
- The Darma Burns 1958 (бел.: «Валацугі Дхармы»)
- The Subterraneans 1958
- Mexico City Blues 1959
- Maggie Cassidy 1959
- Dr. Sax 1959
- Tristessa 1960
- Lonesome Traveller 1960
- Scripture of the Golden Eternity 1960
- Book of Dreams 1961
- Pull my Daisy 1961
- Big Sur 1962
- Visions of Gerard 1963
- Desolation Angels 1965
- Satori in Paris 1966
- Vanity of Duluoz 1968
Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Weinreich R. Jack Kerouac // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jack Kerouac // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэк Керуак
- На дарозе
- Джэк Керуак на сайце The Electronic Literary Database (ELDb) Архівавана 3 красавіка 2012.