Перайсці да зместу

Дыеўтурыба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ды́еўтурыба (лат.: Dievturība) — латышскі неапаганскі рух, які займаецца адраджэннем традыцыйных вераванняў куршаў, земгалаў і латгалаў у перыяд да пачатку хрысціянізацыі ў XIII стагоддзі. Удзельнікі руху завуць сабе дыеўтурамі, літаральна «богаўтрымальнікамі», або больш дакладна «людзямі, што жывуць у ладзе з Дыеусам». Назва Дыеўтурыбы паходзіць ад шырока ўжыванага слова turēt «мець, трымаць, захоўваць», напрыклад, «мець гонар», «мець добры розум», «няхай не будзеш ты мець іншых багоў» і г. д. Дыеўтурыба тады азначала б богабаязнасць, выкананне культу і этычных нормаў. На замежную мову гэту назву найлепей перакладаць словам «культ».

Рух дыеўтураў быў заснаваны ў 1925 годзе Эрнэстам Брастыньшам. У 1936 годзе ён выдае ў Рызе праграмны дакумент руху — Катэхізіс дыеўтураў, або «Цэраксліс» (Cerokslis). Рух дыеўтураў быў забаронены пасля савецкае акупацыі Латвіі і адноўлены пасля аднаўлення незалежнасці.[1] Цяпер у краіне маецца каля 650 актыўных удзельнікаў руху[2], найбольш вядомыя з якіх — кампазітар Раймандс Паўлс[3] і тэлевядучая Ганна Лецкалныня.

Дыеўтурыба заснаваная на латышскім фальклоры, дайнах і міфалогіі. Дыеўтуры спавядаюць шматбожжа. Галоўнымі з багоў лічацца Дыеус, Лайма і Мара.[4] Таксама важную ролю граюць багіні-апякункі водаў — маці мора (Jūras māte), маці водаў (Ūdens māte) і маці рэчак (Upes māte). Чалавек у дыеўтураў лічыцца сукупнасцю трох формаў: цела (miesa), духу (dvēsele) і астральнага цела (velis).

Зноскі

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy