Перайсці да зместу

Калорыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пажыўнае рэчыва Калорый на грам
Вугляводы 4 кілакалорыі
Пратэін 4 кілакалорыі
Тлушч 9 кілакалорыі
спірт 7 кілакалорыі

Кало́рыя (кал, cal) — пазасістэмная адзінка колькасці працы і энергіі, роўная колькасці цеплыні, неабходнай для награвання 1 мл вады на 1 °C пры стандартным атмасферным ціску 101.325 кПа. У залежнасці ад прынятай эталоннай тэмпературы вады, існуе некалькі злёгку розных вызначэнняў калорыі.

1 калм = 4,1868 Дж (1 Дж = 0.23885 калм) Міжнародная калорыя, 1956 г.
1 калт = 4,184 Дж (1 Дж = 0.23901 калт) Тэрмахімічная калорыя
1 кал15 = 4,18580 Дж (1 Дж = 0.23890 кал15) Калорыя пры 15 °C

Выкарыстоўваецца галоўным чынам для адзнакі каларыйнасці (энергетычнай каштоўнасці) харчовых прадуктаў, а вытворная ад калорыі адзінка вымярэння колькасці цеплавой энергіі — гігакалорыя (109 калорый) выкарыстоўваецца для адзнакі ў цеплаэнергетыцы, сістэмах ацяплення, камунальнай гаспадарцы.

Пад каларыйнасцю ежы разумеецца колькасць энергіі, якая вылучаецца пры поўным засвойванні ежы ў арганізме.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy