Каралеўства Ірак (мандат Вялікабрытаніі)
Выгляд
Падмандатная тэрыторыя Вялікабрытаніі | |||||
Каралеўства Ірак | |||||
---|---|---|---|---|---|
الانتداب البريطاني على بلاد ما بين النهرين Al-Antidab Al-Britaniy 'Ala Al-'Iraq | |||||
|
|||||
Гімн: As-Salam al-Malaki[d] | |||||
1920 — 1932
|
|||||
Сталіца | Багдад | ||||
Мова(ы) | арабская, курдская, арамейскія, персідская | ||||
Афіцыйная мова | арабская і англійская | ||||
Рэлігія | Іслам суніцкага кірунку, іслам шыіцкага кірунку, іудаізм, хрысціянства, язданізм, мандэі | ||||
Грашовая адзінка | Індыйская рупія | ||||
Плошча | 438,317 km2 (1932) | ||||
Насельніцтва | 3,449,000 (1932) | ||||
Форма кіравання | падмандатная тэрыторыя Лігі Нацый, манархія | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Вярхоўны камісар | |||||
• 1920—1923 | Персі Кокс | ||||
• 1923—1928 | Генры Добс | ||||
• 1928—1929 | Джылберт Клейтан | ||||
• 1929—1932 | Фрэнсіс Хамрыс | ||||
Кароль | |||||
• 1921—1933 | Фейсал I | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўства Ірак пад мандатам Вялікабрытаніі (араб. الانتداب البريطاني على العراق Al-Antidab Al-Britaniy 'Ala Al-'Iraq) — падмандатная тэрыторыя Лігі Нацый класа «A», створаная згодна з артыкулам 22 Версальскага дагавора пасля падзелу Асманскай імперыі у адпаведнасці з Севрскім мірным дагаворам 10 жніўня 1920 г. У адпаведнасці з рашэннем канферэнцыі ў Сан-Рэма 25 красавіка 1920 г., кіраванне гэтай тэрыторыяй было даверана Вялікабрытаніі. У 1921 г. англічане стварылі на падкантрольнай тэрыторыі Каралеўства Ірак. У 1932 г. Ірак стаў суверэннай незалежнай дзяржавай і быў прыняты ў Лігу Нацый.