Перайсці да зместу

Клінічная ардынатура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Клінічная ардынатура — гэта частка шматузроўневай сістэмы вышэйшай прафесійнай адукацыі медыцынскіх працаўнікоў у СССР і краінах постсавецкай прасторы. Ардынатура, разам з інтэрнатурай, з’яўляецца этапам паслядыпломнай адукацыі лекараў на базе медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў, навукова-даследчых інстытутаў, а таксама інстытутаў удасканалення лекараў. Тым, хто скончыў падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры, у дадатак да дыплома аб базавай вышэйшай медыцынскай адукацыі выдаецца сертыфікат спецыяліста ўстаноўленага ўзору, які дае права на самастойную медычную дзейнасць.

Задача ардынатуры

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная мэта навучання ў клінічнай ардынатуры — падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў для самастойнай працы ў органах і ўстановах аховы здароўя або ў парадку прыватнай практыкі. Такім чынам, асноўнымі задачамі навучэнцаў з’яўляюцца:

  • паглыбленае вывучэнне метадалагічных, клінічных і медыка-сацыяльных асноў медыцынскіх навук;
  • фарміраванне ўменняў і навыкаў самастойнай прафесійнай дзейнасці.

Парадак навучання ў ардынатуры

[правіць | правіць зыходнік]

Лекары для навучання ў ардынатуры адбіраюцца па конкурсе. Тэрмін навучання ў ардынатуры складае 2 гады. У некаторых асобных выпадках па хадайніцтве вучонага Савета ўстановы, які ажыццяўляе падрыхтоўку клінічных ардынатараў, Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі можа падоўжыць тэрмін навучання да 5 гадоў. Паводле Палажэння аб клінічнай ардынатуры ад 17.02.93, тэрмін навучання ў клінічнай ардынатуры залічваецца ў працоўны стаж лекара, што, аднак, не ўжываецца на практыцы, у прыватнасці, пры прызначэнні датэрміновай пенсіі. Навучэнцам клінічнай ардынатуры выплачваецца стыпендыя за кошт навучальнай установы.

Навучанне клінічных ардынатараў ажыццяўляецца па спецыяльнасцях, прадугледжаных дзеючай «Наменклатурай урачэбных спецыяльнасцяў» і ў адпаведнасці з вучэбным планам і праграмай па кожнай спецыяльнасці. Падрыхтоўка ажыццяўляецца ў адпаведнасці з індывідуальным планам, складзеным сумесна з кваліфікаваным кіраўніком і зацверджаным кіраўніком кафедры ці іншага падраздзялення, на якім адбываецца навучанне клінічных ардынатараў. Гэтым індывідуальным планам абавязкова прадугледжваецца здача залікаў па асноўнай спецыяльнасці падрыхтоўкі і сумежных дысцыплінах, а таксама перыядычныя даклады на канферэнцыях.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy