Лохавыя
Лохавыя | ||||||||||||||
Плады абляпіхі крушынападобнай (Elaeagnus rhamnoides) | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Elaeagnaceae Adans. | ||||||||||||||
Роды | ||||||||||||||
Гл. раздзел Роды
| ||||||||||||||
|
Лохавыя[1] (Elaeagnáceae) — сямейства раслін парадку Ружакветныя. Жыццёвая форма — фанерафіты: дрэвы і кусты.
Адметныя асаблівасці — пакрытае лускавінкамі або валасінкамі лісце і парасткі, з-за чаго ўся расліна здаецца серабрыста-зялёнай; наяўнасць каранёвых клубянькоў з азотфіксуючымі бактэрыямі, дзякуючы чаму лохавыя могуць расці на вельмі бедных глебах.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Парасткі часта з калючкамі.
Лісце чарговае або супраціўнае, на кароткіх хвосціках, суцэльнае і цэльнакрайняе, вечназялёнае або ападае.
Кветкі пазухавыя, адзінкавыя, у нешматкветкавых пучках або ў кароткіх гронках. У лоха кветкі двухполыя або палігамныя (двухполыя і мужчынскія), у астатніх родаў — двухдомныя, вельмі рэдка — двухполыя. Калякветнік прадстаўлены толькі чашачкай, якая ў двухполых і жаночых кветак больш ці менш трубчастая, а ў мужчынскіх кветак кубкападобная або амаль плоская.
Кветкі лоха і прадстаўнікоў роду Shepherdia апыляюцца насякомымі, у абляпіхі — ветраапыляльныя.
Плод — арэшак, заключаны ў мясістую трубку-чашачку, якая засталася і разраслася.
Распаўсюджанне пладоў адбываецца птушкамі і сысунамі.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны ў зоне ўмеранага клімату, галоўным чынам, у Заходняй Еўропе, Малой, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, на Далёкім Усходзе і ў Паўночнай Амерыцы, значна радзей — у субтропіках і тропіках. Некаторыя віды сустракаюцца ва ўсходняй частцы Аўстраліі і на астравах Зондскага архіпелага.
Роды
[правіць | правіць зыходнік]Сямейства ўключае тры роды:
Род Lepargyrea Raf., які раней уключаўся ў сямейства Лохавыя, цяпер лічыцца толькі сінонімам роду Shepherdia.
Акрамя таго, сямейству раней належаў і род Petenaea Lundell.
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Плады многіх відаў сямейства ядомыя і выкарыстоўваюцца ў ежу.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лоховые — семейство Elaeagnaceae: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Лохавыя: інфармацыя на сайце GRIN