Перайсці да зместу

Лютэцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лютэцыя (Lutetia), часам таксама Лютэцыя Парызіёрыум (Lutetia Parisiorum) — старажытнае паселішча на месцы сучаснага Парыжа. Спачатку Лютэцыя была паселішчам кельцкага племя парызіяў, але захавала сваю назву і пасля захопу апідума рымлянамі. Паходжанне і значэнне назвы невядома.

Кельцкае паселішча

[правіць | правіць зыходнік]
План Лютэцыі

Першыя рэшткі паселішча на тэрыторыі Парыжа адносяцца, як мяркуюць гісторыкі, да часу 4000 гадоў да н. э., знойдзены рэшткі з бронзавага і жалезнага стагоддзяў. Першае згадванне аб Лютэцыі як пра селішча на востраве можна знайсці ў 6-й кнізе «Запісак аб Гальскай вайне» Юлія Цэзара, датаванай 53 годам да н. э. Пасля Цэзара Лютэцыя была галоўным паселішчам кельцкага племя парызіяў, аднак бедныя знаходкі археолагаў не дазваляюць усталяваць дакладнае месца размяшчэння кельцкага селішча. Гісторыкі выказалі здагадку, што Лютэцыя размяшчалася на адным з астравоў Сены, востраве Сітэ, але падчас раскопак не былі знойдзеныя прадметы дарымскага перыяду. Месца знаходжання кельцкага горада застаецца невядомым.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy