Марціра
Марці́ра (ад лац.: mortarium — ступа) — гармата вялікага калібру з кароткім ствалом для навеснай стральбы (50 — 75°)[1].
Марціры прызначаліся, галоўным чынам, для разбурэння асабліва магутных умацаванняў; мелі буйнакалібравыя гладкія (з 19 ст. — і нарэзныя) ствалы даўжынёй 2 — 4 калібраў. Лафет стацыянарны, з 17—18 ст. — з пад’ёмным вінтом дзеля дакладнейшай вертыкальнай наводкі. Снарады — амаль выключна выбуховыя ці запальныя, таксама прымітыўная карцеч (камнямёт).
Адна з найбольшых збудаваных марцір — 914-мм марціра Малета (Вялікабрытанія, сяр. 1850-х гг.). Эпізадычна, ва ўмовах недастачы матэрыялаў, выкарыстоўваліся марціры, зробленыя з дрэва — 12-фунтавая (4,62-цалёвая) марціра федэральнага ўраду ў час грам. вайны ў ЗША, у Германіі ў час 1-й сусв. вайны.
Тып з’явіўся ў 15 ст.[2] і з’яўлялі тыпалагічную процілегласць[3] сучасным ім бамбардам — цяжкім гарматам для насцільнай стральбы суцэльнымі снарадамі (кароткі ствол, буйны калібр, пустацелыя снарады — бомбы, запальныя і пад.). Канструкцыя хутка дасягнула стабільнасці і практычна не мянялася да канца 19 ст. У 17 ст. з’явіліся пераносныя марціры (марціра Кугорна). У 19 ст. — нарэзныя марціры (пруская перыяду вайны 1864, расійская 152-мм уз. 1895). На пачатку 20 ст. тэхналагічнае і канструкцыйнае развіццё практычна сцёрла прынцыповыя розніцы паміж цяжэйшымі гаўбіцамі і марцірамі. У час 2-й сусв. вайны марціры ўжываліся рэдка, іх задачы выконвалі мінамёты і гаўбіцы. Да канца 20 ст. цалкам выйшлі з ужытку.
У некаторых мовах (напр., англійская, польская) гістарычнае найменне марціры стала азначаць мінамёт.
Верхавая гармата
[правіць | правіць зыходнік]Верхавая гармата (руск.: верховая пушка) — тып вялікакалібравай гарматы (30—55 см) з кароткай руляй (2—3 калібры), прызначаны паражаць цэлі навесным агнём. Тып ужываўся ў Маскоўскай дзяржаве. Адзін з найбольшых узораў верхавых гармат быў адліты ў 1606 годзе майстрамі А. Чохавым і П. Фёдаравым і меў калібр 542 мм і даўжыню рулі 1,3 м.[4][5].
Зноскі
- ↑ Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.) С.462.
- ↑ Адно з меркаванняў прывязвае з’яўленне тыпу да пачатку выкарыстання бомбаў і запальных снарадаў (адпаведна, 1421 (прыблізна) і 1460). Рафел, Марціра, Ч.1.
- ↑ Рафел, Марціра, Ч.1.
- ↑ За сваю ўнікальнасць гармата захоўвалася ў Пецярбургу паводле ўказу Пятра I (1703).
- ↑ Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.) С.608.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рафел. The Mortar...