Мекран
Выгляд
Мекран, Макран — горы ў Іране і Пакістане, паўднёва-ўсходняе абрамленне Іранскага нагор'я.
Даўжыня 1150 км. Пераважаюць вышыні 1000—2000 м, найбольшая — 2293 м. Некалькі паралельных хрыбтоў, складзеных пераважна з вапнякоў і пясчанікаў. Частыя землетрасенні. Каля перадгор'яў — гразевыя вулканы. На заходніх схілах — пустыні, на ўсходніх і паўднёва-ўсходніх — расліннасць тыпу саваннаў; на паўночным усходзе — лясы гімалайскага тыпу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мекран // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.