Мырнэ (Запарожская вобласць)
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||
Мырнэ[1] (укр.: Мирне) — пасёлак гарадскога тыпу ў Мэлітопальскім раёне Запарожскай вобласці Украіны.
Запаведнік «Каменная магіла»
[правіць | правіць зыходнік]За кіламетр ад пасёлка знаходзіцца помнік прыроды «Каменная магіла». Ён уяўляе сабой невялікі ізаляваны масіў пяшчаніку, памерамі прыкладна 240 на 160 метраў, які складаецца з буйных каменных груд вышынёй да 12 метраў у даліне ракі Малочнай. Верагодна Каменная магіла ўзнікла пры зацвярдзенні пяшчаных мас былой мялі Сармацкага мора пад уплывам мясцовых мінералаў, якія змяшчаюць жалеза. У далейшым яна падвяргалася паветранай і воднай эрозіі, у тым ліку працяглы час быўшы востравам ракі Малочнай. Каменная магіла выкарыстоўвалася старажытным чалавекам у якасці святыні, і змяшчае унікальныя петрагліфы самых розных гістарычных эпох — ад эпохі позняга палеаліту і да скіфа-сармацкага часу, і нават да цюркскага. Каменная магіла — сусветны помнік старажытнай культуры, з 2008 г. — нацыянальны гісторыка-археалагічны запаведнік. З 2006 г. запаведнік з’яўляецца прэтэндэнтам на ўключэнне ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»