Панегірык
Выгляд
Панегі́рык (стар.-грэч.: πανηγυρικος — прамова на ўрачыстым сходзе) — даўні літаратурны жанр, які ўяўляе сабой хвалебную прамову ў гонар нейкага старажытнагрэчаскага бога, героя, горада і г. д. Пазней панегірыкамі сталі называць любы літаратурны твор хвалебнага характару (у адрозненне ад супрацьлеглай сатыры). Такі, напрыклад, панегірык князям Радзівілам С. Буднага, надрукаваны ў пачатку яго «Катэхізіса» (1562) з прычыны таго, што ў Нясвіжскай друкарні пачалі выдавацца беларускія кнігі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.