Паўднёва-Аўстралійскі ўніверсітэт
Выгляд
Паўднёва-Аўстралійскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of South Australia | |
Арыгінальная назва | англ.: University of South Australia |
Заснаваны | 1991 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Адэлаіда, Паўднёвая Аўстралія, Аўстралія |
Сайт | unisa.edu.au |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўднёва-Аўстралійскі ўніверсітэт (англ.: University of South Australia) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, які месціцца ў горадзе Адэлаіда ў штаце Паўднёвая Аўстралія.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў сваім цяперашнім выглядзе ў 1991 годзе ў выніку зліцця Паўднёва-Аўстралійскага тэхналагічнага інстытута, заснаванага ў 1889 годзе як школа горнаруднай прамысловасці, і Паўднёва-Аўстралійскага каледжа вышэйшай адукацыі, заснаванага ў 1856 годзе.
У ліпені 2023 года ўніверсітэт пагадзіўся аб'яднацца да 2026 года з Адэлаідскім універсітэтам. Студэнты, якія распачнуць навучанне ў 2025 годзе і пазней, атрымаюць ужо дыплом аб'яднанага Адэлаідскага, а не Паўднёва-Аўстралійскага ўніверсітэта.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт здароўя і працаздольнасці чалавека
- Факультэт клінічных навук і навук пра здароўе
- Факультэт бізнесу
- Факультэт творчасці
- Факультэт адукацыі
- Факультэт права і грамадскіх навук
- Факультэт прыродазнаўчых навук, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўднёва-Аўстралійскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы