Перыяд паўраспаду
Перыяд паўраспаду квантавамеханічнай сістэмы (часціцы, ядра, атама, энергетычнага ўзроўню і г. д.) — час T½, на працягу якога сістэма распадаецца з імавернасцю 1/2. Калі разглядаецца ансамбль незалежных часціц, то на працягу аднаго перыяду паўраспаду колькасць выжылых часціц паменшыцца ў сярэднім у 2 разы. Тэрмін выкарыстоўваецца і ў дачыненні толькі да экспанентна распадальных сістэм.
Не варта лічыць, што за два перыяды паўраспаду распадуцца ўсе часціцы, узятыя ў пачатковы момант. Кожны перыяд паўраспаду памяншае колькасць выжылых часціц удвая, таму за час 2 T½ застанецца чвэрць ад пачатковага ліку часціц, за 3 T½ - адна восьмая і г. д. Наогул, доля выжылых часціц (ці, дакладней, імавернасць выжывання p для дадзенай часціцы) залежыць ад часу t наступным чынам:
.
Перыяд паўраспаду, сярэдні час жыцця і пастаянная распаду звязаныя наступнымі суадносінамі, атрыманымі з закона радыеактыўнага распаду:
.
таму перыяд паўраспаду прыкладна на 30,7% карацейшы, чым сярэдні час жыцця.
Часам перыяд паўраспаду называюць таксама паўперыядам распаду.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Перыяд паўраспаду // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 322. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).