Радопы
Радопы | |
---|---|
балг.: Родопи грэч. Ροδόπη | |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Радо́пы, або Радо́пскія го́ры (балг.: Родопи ад грэч. Ροδόπη — «чырвоныя») — горы на Балканскім паўвостраве, у Балгарыі (83 %) і Грэцыі (17 % масіва). Плошча Радопаў — 14 737 км², з якіх 12 233 км² належаць Балгарыі (галоўным чынам, на тэрыторыі Кырджалійскай і Смолянскай абласцей). Даўжыня масіва — каля 220 км, шырыня — 100—120 км, сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 785 м.
Рэльеф
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня каля 240 км, сярэдняя вышыня 785 м, самы высокі пік — гара Голям Пералік (2191 м). Складаюцца з шэрагу масіваў, якія паступова зніжаюцца на ўсходзе. Для Заходніх Радопаў характэрны астраўныя горы, якія ўзвышаюцца над старажытнымі паверхнямі выраўноўвання; ва Усходніх Радопах пераважаюць расчлянёныя сярэднегор’і і нізкагор’і.
Геалогія
[правіць | правіць зыходнік]Складзены вапнякамі, пясчанікамі, крышталічнымі і вулканічнымі пародамі. Ападкаў на захадзе выпадае да 1000 мм, на ўсходзе — 650 мм у год. Рэкі (належаць да басейнаў Марыцы і Месты), парожыстыя, валодаюць вялікімі запасамі гідраэнергіі. На прытоках Марыцы — рэках Арда і Выча — каскады ГЭС і вадасховішчы.
Флора
[правіць | правіць зыходнік]У ніжніх частках паўднёвых схілаў — хмызняковая расліннасць (тыпу маквіс, шыбляк), гаі вечназялёнага дуба, на паўночных схілах — дубовыя, букавыя і хвойныя лясы. З вышыні 1800—2000 м — субальпійскія лугі і кусты.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У Заходніх Радопах — лясныя промыслы. Ніжнія часткі схілаў Усходніх Радопаў (да вышыні 700 м) заняты плантацыямі тытуню і вінаграднікамі, якія прыйшлі ў некаторы заняпад у параўнанні з канцом 1980-х гадоў. У Кырджалійскай вобласці ажыццяўляюцца эксперыментальныя пасадкі аліў пры падтрымцы Еўрасаюза, для замяшчэння тытуню, традыцыйна найважнейшай культуры.
Радовішчы жалезных руд (Хаскава), хрому (Крумаўград), поліметалічныя (Мадан) і інш. Шматлікія крыніцы мінеральных вод.
Бальнеялагічныя і кліматычныя курорты: Нарэчан, Велінград, Васіл Калараў і інш. размяшчаюцца на тэрыторыі Балгарыі. Інтэнсіўна развіваецца турызм, у тым ліку экатурызм і наведванне помнікаў старажытнасці фракійскай і рымскай эпох. У Златаградзе — этнаграфічны комплекс.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горныя масівы Радопаў уваходзілі ў склад Рымскай імперыі, Балгарскіх царстваў, Візантыі, Асманскай імперыі. Увесь час вяліся войны за валоданне гэтым стратэгічным рэгіёнам, з якога адкрываліся подступы да Канстанцінопаля. Гэта адбілася на нацыянальным складзе жыхароў гэтага рэгіёна, дзе апроч балгараў і грэкаў пражываюць туркі (у шэрагу абшчын яны складаюць больш за палову насельніцтва), памакі і цыгане.
-
Від на Радопы ля вёскі Хвойна.
-
Горная даліна ракі Месты ў Радопах.
-
Від з вяршыняў Паўднёвых Радопаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Радопы, Радопскія горы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 223. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радопы