Перайсці да зместу

Саксы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альфрэд Вялікі.

Са́ксы — паўночна-усходняя група старажытнагерманскіх плямёнаў (англ.: Saxons, ням.: Sachsen), якія ўтварылі з англамі і ютамі на востраве Брытанія сучасны англійскі этнас. Саксы ў пятым стагоддзі падзяліліся на 2 галіны: адны пайшлі на поўдзень — у Германію, а іншыя на захад. Ад назвы саксаў адбылася назва гістарычнай вобласці ў Германіі — Саксонія.

Этымалогія слова «саксы» яшчэ не да канца зразумелая. Верагодна, саманазва саксаў была іншая, а антычныя аўтары, якія ўпершыню выкарысталі гэта слова, вырабілі яго ад сакса — тыповай зброі саксаў, баявога нажа.

Арэал рассялення

[правіць | правіць зыходнік]

З II стагоддзя н.э ахоплівае прыблізна Усходнія Нідэрланды, сённяшнія нямецкія землі Вестфалія (Westfalen), Ніжняя Саксонія (Niedersachsen) (выключаючы тэрыторыі, заселеныя плямёнамі Фрызаў (Friesen), Хольштэйн, Мекленбург і поўнач Саксоніі-Анхальт (Sachsen-Anhalt).

У рымскіх крыніцах, пачынаючы з III стагоддзя н.э, сустракаюцца скаргі на марскі разбой і пірацтва саксаў.

У перыяд ад III да V стагоддзя н. э частка саксаў, нароўні з англамі і ютамі, перасялілася ў паўднёвую частку вострава Брытаніі. З прычыны сілавога захопу земляў і зліцці з англамі яны ператварыліся ў супольнасць англасаксаў, якая стала дамінантнай на Брытанскіх астравах.

Мова саксаў стала асновай англасаксонскай мовы, з якой развілася сучасная англійская мова. Адсюль у ірландскай і іншых кельцкіх мовах найменне племя саксаў выкарыстоўваецца для абазначэння сучасных англічан: у ірландскай — «Sasana» (Англія) і «Sasanach» (англічане), у гэльскай — «Sasunn» (Англія) і «Sasunnach» (англійская); хоць у іншых мовах гэтыя назвы вядуцца ад племя англаў.

Цяперашняя абагульненая назва краіны — Англія — паходзіць ад наймення племя англаў, а назва такіх тэрыторый, як Wessex («West-Saxons»), Essex («East-Saxons»), Sussex («South-Saxons») і Middlesex паказвае на іх паходжанне ад саксонскіх пасяленцаў.

Палітычны лад

[правіць | правіць зыходнік]

Аж да падпарадкавання і звароту ў хрысціянства Карлам Вялікім кантынентальныя саксы захоўвалі свой старажытны племянны статут і не мелі караля, а ўсе важныя пытанні вырашалі на штогадовым сходзе старэйшын племя, якое звалася «Тынг» (сяр. ням. «Ding» або англ. «Thing»). Герцагі (военачальнікі) прымалі правадырства над народам толькі на час ваенных канфліктаў.

Плямёны ў складзе саксаў

[правіць | правіць зыходнік]

Вестфалы жылі пераважна паміж Рэйнам і Везерам, іх імя азначала «заходнія людзі», гэта значыць заходнія саксы.

Остфалы, «усходнія людзі», жылі паміж Везером і Эльбай.

Энгры займалі сярод саксаў цэнтральнае становішча, як у геаграфічным, так і ў культурна-грамадскім стаўленні. У іх землях на Везеры знаходзілася Маркло, месца штогадовых сходаў.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy