Сацыял-дэмакратычная партыя (Румынія)
Сацыял-дэмакратычная партыя | |
---|---|
рум.: Partidul Social Democrat | |
Лідар | Марчэл Чалаку |
Дата заснавання | 2001 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | Сацыял-дэмакратыя |
Інтэрнацыянал | Сацінтэрн, Партыя еўрапейскіх сацыялістаў |
Саюзнікі і блокі | Кансерватыўная партыя |
Колькасць членаў | 509 000 |
Месцаў у ніжняй палаце |
171 / 412 |
Месцаў у верхняй палаце |
76 / 171 |
Месцаў у Еўрапарламенце |
16 / 32 |
Сайт | psd.ro |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сацыял-дэмакратычная партыя (рум.: Partidul Social Democrat) — левацэнтрысцкая сацыялістычная палітычная партыя ў Румыніі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партыя была заснавана ў студзені 2001 года шляхам зліцця Партыі сацыяльнай дэмакратыі ў Румыніі (рум.: Partidul Democraţiei Sociale in România) і Румынскай сацыял-дэмакратычнай партыі (рум.: Partidul Social Democrat Român) — удзельнікаў кіруючага блока Сацыял-дэмакратычны полюс Румыніі.
У 2004 годзе лідар партыі і прэм'ер-міністр Адрыян Нэстасэ удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, але саступіў у другім туры Траяну Бэсеску. З красавіка 2005 года партыю ўзначальвае Мірча Джаанэ, які высоўваўся ў прэзідэнты ў 2009 годзе, але прайграў у другім туры дзеючаму прэзідэнту Траяну Бэсеску.
На выбарах СДП выступае ў саюзе з Кансерватыўнай партыяй. Да 2004 года была кіруючай (Адрыян Нэстасэ быў прэм'ер-міністрам з 28 снежня 2000 года па 21 снежня 2004 года), паводле вынікаў выбараў 2008 года ўвайшла ў кіруючую кааліцыю, але на правах малодшага партнёра. У наш час партыя прадстаўлена 103 мандатамі ў ніжняй палаце румынскага парламента і 47 месцамі ў сенаце. Таксама партыя ў саюзе з кансерватарамі прадстаўлена 11 дэпутатамі ў Еўрапарламенце з 33 месцаў, адведзеных для Румыніі.
На выбарах 2012 года «Сацыял-дэмакратычная партыя» выступае ў складзе «Сацыял-ліберальнага саюза» — альянсу «Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі», «Нацыянальнай ліберальнай партыі Румыніі», «Кансерватыўнай партыі Румыніі» і некаторых дробных партый[1]. Апытанні прадказваюць саюзу перамогу з вялікім адрывам ад галоўнага канкурэнта — прапрэзідэнцкай «Дэмакратычнай ліберальнай партыі»[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт партыі
- Статут СДПР Архівавана 19 лютага 2015.
- Сайт сацыял-дэмакратычнай моладзі Архівавана 29 ліпеня 2014.
- Рэгламент Сацыял-дэмакратычнай моладзі Архівавана 23 красавіка 2015.