Перайсці да зместу

Тытыкака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тытыкака
ісп.: Titicaca, кечуа: Titiqaqa, аймара: Titiqaqa
Возера Тытыкака
Возера Тытыкака
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 3812—3821 м
Даўжыня 230 км
Шырыня 97 км
Плошча 8300 км²
Аб’ём 893 км³
Найбольшая глыбіня 304 м
Сярэдняя глыбіня 140—180 м
Басейн
Плошча вадазбору 56 270 км²
Выцякаюць Дэсагуадэра
Размяшчэнне
Размяшчэнне мяжа Перу і Балівіі
Краіна
Тытыкака (Перу)
Тытыкака
Тытыкака
Тытыкака (Балівія)
Тытыкака
Тытыкака
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тытыка́ка[1] (ісп.: Titicaca, кечуа: Titiqaqa, аймара: Titiqaqa) — возера ў Андах, найбуйнейшае (пасля лагуны Маракайба) возера Паўднёвай Амерыкі, найбольш высока размешчанае суднаходнае возера ў свеце. Знаходзіцца на мяжы Балівіі і Перу. Назва складаецца са слоў мовы індзейцаў кечуа: какаскала і тыты — месца здабычы руды.

Возера Тытыкака знаходзіцца на вышыні 3821 м над узроўнем мора, а яго сярэдняя глыбіня складае ад 140 да 180 м (максімальна 304 метры). У даўжыню яно складае 230 км, а ў шырыню 97 км. Плошча паверхні — 8300 км². Возера складаецца з дзвюх частак (Lago Huinaymarca i Lago Chucuito), раздзеленых паўвостравам Цікуіна.

Узровень вады мяняецца, часамі нават на пяць метраў. У мінулым возера мела большыя памеры, аб чым кажа старая берагавая лінія. Тытыкака гэта астатак старадаўняга ўнутранага мора Лага Балівіян, якое пакрывала раней усё Альтыплана. Але геалагічныя працэсы і інтэнсіўнае выпарэнне прывяло да зніжэння ўзроўню вады. Возера ўтварылася хутчэй за ўсё ўжо ў міяцэне.

У возера ўпадае 25 рэк (Сухес, Ілавэ, Коата, Раміс і г. д.), а выцякае адна — Дэсагуадэра, якая злучае Тытыкаку з возерам Паапо. На возеры Тытыкака знаходзіцца 41 востраў, якія часткова заселеныя. Насельнікі астравоў уру лічацца прамымі нашчадкамі першых тубыльцаў Альтыплана.

Найбольш вядомы сярод турыстаў востраў Ісла дэль Соль (ісп.: востраў Сонца) — па легендах інкаў, тут нарадзіўся белы бог Віракоча і першыя інкі: Манка Капас і яго сястра і адначасова жонка Мама Окла, а таксама і само Сонца ці Інці. Гэты востраў і цяпер з'яўляецца святым месцам для індзейцаў Аджмара і Кечуа. Востраў Сонца мае 10 км у даўжыню і 5 км у шырыню. Жыве тут каля 2000 індзейцаў. На тэрыторыі вострава засталіся руіны з інкскага перыяду, самыя вядомыя з якіх гэта Пілка Каіна і комплекс Чынкана, у склад якога ўваходзіць святая скала звязаная з інкскай легендай утварэння. У Чалапампа знаходзіцца музей рэчаў знойдзеных археолагамі, з якіх частка выкананая з чыстага золата.

Жыхары гарадоў, якія знаходзяцца на ўзбярэжжы возера (самы вялікі Пуна ў Перу і Гуакуі ў Балівіі) жывуць у асноўным рыбалоўствам і турызмам. На паўднёва-ўсходнім узбярэжжы возера (тэрыторыя Балівіі), знаходзяцца руіны перадкалумбавай эпохі г. зв. Тыахуанака, дзе размяшчаўся галоўны цэнтр культуры з аднайменнай назвай.

Зноскі

  1. Напісанне Тытыкака ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.16., Мн., 2003, С.83.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy