Тэадор Кітэльсен
Тэадор Северын Кітэльсен | ||
---|---|---|
Theodor Severin Kittelsen | ||
| ||
Дата нараджэння | 27 красавіка 1857 | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 21 студзеня 1914 (56 гадоў) | |
Месца смерці | ||
Грамадзянства | ||
Дзеці | Ingrid Kittelsen Treider[d] | |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, cartoonist | |
Вучоба | ||
Узнагароды |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэадор Северын Кі́тэльсен (нарв.: Theodor Severin Kittelsen, 27 красавіка 1857 – 21 студзеня 1914) — нарвежскі мастак, графік і ілюстратар, знакаміты сваімі пейзажамі і малюнкамі на міфалагічныя сюжэты, у першую чаргу выявамі троляў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэадор нарадзіўся ў маленькім гарадку Крагерэ (Kragerø) у сям'і купца Ёханеса Кітэльсена і яго жонкі Гурыянэ, другім з васьмі дзяцей. З дзіцячага ўзросту ён пачаў маляваць. Паколькі бацька рана памёр, Кітэльсен з ранняга ўзросту быў вымушаны працаваць. У тым ліку ён на кароткі час ездзіў у сталіцу Нарвегіі Крысціянію працаваць вучнем маляра.
Калі Кітэльсен працаваў вучнем гадзіншчыка, яго гаспадар пазнаёміў Кітэльсена з заможным мецэнатам і аматарам мастацтва Дыдэрыхам Марыем Олам (Diderich Maria Aall), які дапамог яму паступіць у школу мастацтваў у Крысціяніі і аплаціў навучанне. Кітэльсен вучыўся ў Крысціяніі два гады, пасля чаго адправіўся ў Мюнхен, каб працягнуць навучанне, ізноў за кошт Ола.
Праз тры гады ў Кітэльсена пачаліся фінансавыя цяжкасці, з-за таго, што Ол больш не мог яго забяспечваць. Карціны прыносілі мала грошай. У выніку ён вымушаны быў вярнуцца ў Нарвегію. Тады ж Кітэльсен адслужыў у арміі. Пасля арміі дзякуючы стыпендыі ён на кароткі час змог паехаць у Парыж, а затым ізноў у Мюнхен. У 1883 годзе Кітэльсен разам з нарвежскімі мастакамі Эрыкам Верэншолем і Ота Людвігам Сіндынгам атрымаў заказ на ілюстрацыі да трохтамовага выдання нарвежскіх народных казак.
Паколькі Кітэльсен вельмі сумаваў па радзіме, у 1887 годзе ён вярнуўся ў Нарвегію і больш яе не пакідаў. Ён атрымаў працу наглядчыка маяка на востраве Скомвер (Skomvær, Лафатэнскія астравы). Мясцовая прырода натхніла яго на стварэнне некалькіх серый малюнкаў, якія былі выдадзены асобнымі кнігамі (тэксты напісаў таксама Кітэльсен): «Жыццё ў цяжкіх абставінах» (Fra Livet i de smaa Forholde, 1890), «З Лафатэнскіх астравоў» (Fra Lofoten, 1890-1891) і «Вядзьмарства» (Troldskab, 1892).
У 1889 годзе Кітэльсен пазнаёміўся з дзяўчынай па імі Інга Крысцінэ Даль (Inga Kristine Dahl), якая была на дзесяць гадоў маладзейшай за яго. Вельмі хутка яны ажаніліся.
У сярэдзіне 1890-х гадоў Кітэльсен стварыў сваю самую знакамітую кнігу — «Чорная смерць» (нарв.: Svartedauen). Кніга была прысвечана эпідэміі чумы, якая прайшла па ўсёй Еўропе ў сярэдзіне XIV стагоддзя і стала прычынай смерці мільёнаў чалавек, у тым ліку спустошыўшы Нарвегію.
Увосень 1907 года Кітэльсен здзесніў паездку ў гарады Нутадэн і Р'юкан для агляду выдатных прамысловых і энергетычных новабудоўляў кампаніі «Норск Гідра», пасля якой на працягу канца 1907-га і пачатку 1908 года піша серыю карцін «Казкі вадаспаду» — пяць вялікіх акварэляў, якія ў казачнай форме распавядаюць гісторыю гэтага будаўніцтва.
У 1908 годзе Кітэльсен быў узнагароджаны Ордэнам Святога Олафа — найвышэйшай узнагародай Нарвегіі. У 1911 годзе ён напісаў аўтабіяграфію «Людзі і тролі, успаміны і мроі. Аўтабіяграфія» (Folk og Trold, minder og drømme. Selvbiografi).
У сучаснай культуры
[правіць | правіць зыходнік]Шматлікія нарвежскія блэк-метал гурты (напрыклад Burzum і Carpathian Forest) выкарыстоўвалі некаторыя карціны Кітэльсена для афармлення вокладак сваіх альбомаў.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Nøkken, 1887-92 (Вадзянік)
-
Sjøtrollet, 1887 (Марскі троль)
-
Røst, 1890 (З вострава Рост)
-
Det rusler og tusler rasler og tasler, 1900 (Страшны, жудасны, шапаткі, шумны)
-
Kornstaur i måneskinn, ca. 1900 (Снапы пшаніцы ў месяцавым святле)
-
Skogtroll, 1906 (Лясны троль)
-
Hakkespett, 1912 (Дзяцел)
Ілюстрацыі з кнігі «Чорная смерць» (Svartedauen)
[правіць | правіць зыходнік]-
Fattigmannen, 1894-95 (Жабрак)
-
Pesta i trappen, 1896 (Чума на прыступках)
-
Mor, der kommer en kjerring, 1894-95 (Мама, да нас ідзе старая)
-
Musstad, 1896 (Мышыны горад)
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі, выдадзеныя Кітэльсенам:
- Жыццё ў цяжкіх абставінах. У 2-х частках. Крысціянія, [1889 і 1890 гг.] (Fra Livet i de smaa Forholde I-II. Chr.a [1889-1890])
- З Лафатэнскіх астравоў. У 2-х частках. Крысціянія, 1890 і 1891 гг. (Fra Lofoten I-II. Kr.a 1890-1891)
- Вядзьмарства. Крысціянія, [1892] (Troldskab. Kr.a [1892])
- Кніга забыцця. Крысціянія-Капенгаген, 1892 (Glemmebogen. Kr.a og Kbh. 1892)
- Ці ёсць душа ў жывёл? Капенгаген, [1894] (Har dyrene Sjæl? Kbh. [1894])
- Kludesamleren. Берген, 1894 (Kludesamleren. Bergen 1894)
- У жывёльным царстве. Берлін-Лейпцыг, [1896] (Im Thierstaate. Berlin-Leipzig [1896])
- Выслоўі. Берген, [1898] (Ordsprog. Bergen [1898])
- Чорная смерць. Крысціянія, 1900 (Svartedauen. Kr.a 1900)
- Выявы і словы. [Крысціянія, 1901] (Billeder og Ord. [Kr.a 1901])
- Людзі і тролі, успаміны і мроі. Крысціянія-Капенгаген, 1911 (Folk og trold. Minder og drømme. Kr.a og Kbh. 1911)
- Замак Сорыя-Морыя. Крысціянія, 1911 (Soria Moria slot. Kr.a 1911)
- Løgn og forbandet digt. Крысціянія-Капенгаген, 1912 (Løgn og forbandet digt. Kr.a og Kbh. 1912)
- Кола Зямное. Крысціянія, [1914] (Heimskringla. Kr.a [1914])
Кнігі, ілюстраваныя Кітэльсенам:
- П.Кр.Асб'ёрнсен і Ёрген Му. Кніга казак для дзяцей. У 3-х тт. Капенгаген, 1883, 1884 і 1887 гг. (P.Chr.Asbjørnsen og Jørgen Moe: Eventyrbog for Børn I-III. Kbh. 1883, 1884 og 1887)
Зноскі
- ↑ Deutsche Biographie — München BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001. Праверана 3 ліпеня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Тэадор Кітэльсен на Вікісховішчы |
- Музей Кітэльсена Архівавана 7 кастрычніка 2007.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 27 красавіка
- Нарадзіліся ў 1857 годзе
- Нарадзіліся ў Тэлемарку
- Памерлі 21 студзеня
- Памерлі ў 1914 годзе
- Памерлі ў Нарвегіі
- Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Нарвегіі
- Ілюстратары казак
- Пісьменнікі Нарвегіі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа