Перайсці да зместу

Хатра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агульны від у 2007 годзе
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 277
рус.англ.фр.

Хатра, або Эль-Хадр (араб. الحضر‎‎) — разбураны старажытны горад у складзе Парфянскага царства, руіны якога цяпер размешчаны на тэрыторыі Паўночнага Ірака, у правінцыі Найнава. Агульная плошча горада складала больш 500 гектараў, а план па форме нагадваў авал. Горад быў заснаваны да нашай эры, яго росквіт прыйшоўся на I—II стагоддзі, а разбурэнне адбылося ў 257 годзе.[1]

Дзякуючы сваёй гістарычнай каштоўнасці Хатра, якая спалучае ў сабе эліністычную і старажытнарымскую архітэктуру з арабскім дэкорам, была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Арабскія плямёны пасяліліся ў гэтым месцы ў VII стагоддзі да нашай эры. Меркавана, горад Хатра быў узведзены ў III стагоддзі да нашай эры ў складзе дзяржавы Селеўкідаў. У наступным стагоддзі, ужо быўшы сталіцай паўаўтаномнай арабскай дзяржавы ў складзе Парфянскага царства, Хатра дасягнула піка свайго развіцця за кошт размяшчэння на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў.[2]

Руіны старажытнага горада.

Умацаванні Хатры складаліся з дзвюх высокіх тоўстых сцен са шматлікімі вежамі. Першая, знешняя, мела 8 кіламетраў у даўжыню і 7 метраў у вышыню, была пабудавана з гліны. Унутраная сцяна была з каменя і мела 9 метраў у вышыню. Перад ёй была выкапаны роў шырынёй 20 — 30 метраў. Уздоўж сцяны, на адлегласці 50 — 60 метраў адна ад адной, размяшчаліся абарончыя вежы; усяго іх было 163. Унутр горада з усіх бакоў вялі 10 брамы, якія мелі добрую ахову. Дзякуючы ўсяму гэтаму Хатра двойчы вытрымлівала аблогу рымскіх войскаў у 116 і 198 гадах.[3]

У цэнтры горада знаходзіўся палацава-храмавы комплекс плошчай каля 30 000 м2. З-за свайго транзітнага размяшчэння горад меў культавыя збудаванні розных вераванняў. Тут былі храмы ў гонар грэчаскага Гермеса, шумерскага бажаства Нергала, арамейскай Атаргатыс, арабскай Алат, асірыйскага бога сонца Шамаша і іншых вярхоўных сутнасцей з розных пантэонаў. Гэта дазволіла гораду стаць важным рэлігійным цэнтрам, так што пэўны час яго нават называлі «Домам Бога».[3]

Аднак у 241 годзе Хатра пала ў выніку аблогі, уладкованай персідскім кіраўніком Шапурам I з дынастыі Сасанідаў. Неўзабаве горад быў разбураны.

Руіны Хатры ў 2008

У 1907—1911 гадах нямецкія археолагі сістэматычна даследавалі руіны і акрузе Хатры. Пачынаючы з другой паловы XX стагоддзя пошукі ў гэтай вобласці пачалі праводзіць іракскія навукоўцы. Старажытны горад лічыўся найбольш добра захаваным помнікам Парфіі, які дэманстраваў веліч цывілізацыі, якая існавала тут.[2]

Уключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА адбылося ў 1985 годзе.

У ліпені 2014 года баевікі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» захапілі горад. У пачатку сакавіка 2015 яны знішчылі руіны старажытнага горада з дапамогай бульдозераў, тлумачачы гэта барацьбой з ідаламі даісламскай эпохі.[4]

Зноскі

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy