Хэйлунцзян
Хэйлунцзян | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1954 |
Кіраўнік | Liang Huiling[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-HL |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хэйлунцзя́н — правінцыя на паўночным усходзе Кітая, у басейне ракі Амур (па-кітайску Хэйлунцзян). Мяжуе на поўначы і ўсходзе з Расійскай Федэрацыяй.
Плошча 469 тыс. км². Насельніцтва 38,11 млн чал. (2001). Адміністрацыйны цэнтр — горад Харбін.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Большасць тэрыторыі ляжыць на раўнінах Сунляо і Саньцзянскай, на паўночным захадзе — горы Вялікі Хінган, на паўночным усходзе — Малы Хінган, на паўднёвым усходзе — Усходне-Маньчжурскія горы. Галоўныя рэкі — Амур, Сунгары. Клімат кантынентальны.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства. Хэйлунцзян — буйная харчовая база краіны; займае вядучае месца па зборы цукровых буракоў, соі, лёну-даўгунцу, сланечніку; вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, гаалян, бульбу, ячмень, авёс. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, свіней, птушак.
Вядзецца здабыча нафты (радовішча Дацын), вугалю, гаручых сланцаў, жалезнай руды і каляровых металаў.
Прамысловасць: машынабудаванне (абсталяванне для электраэнергетыкі, металургіі, лакаматывы, сельска-гаспадарчыя машыны, судны, станкі, электратэхніка), чорная металургія, лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая, хімічная, харчовая, тэкстыльная, у т.л. льняная; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Асноўныя прамысловыя цэнтры: Харбін, Цыцыкар, Муданьцзян, Хэган, Цзямусы.
Суднаходства па рэках Амур, Сунгары, Усуры.
Зноскі
- ↑ а б http://english.mofcom.gov.cn/article/zt_business/lanmub/
- ↑ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хэйлунцзян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 78—79.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хэйлунцзян