Цэгла
Цэгла | |
---|---|
Матэрыял | гліна, суглінак і Клінкерная цэгла |
Вытворца | цагляр[d] |
MCN code | 6901.00.10 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цэ́гла (с-в.-ням.: ziegel[1]) — штучны будаўнічы матэрыял у форме блокаў, зробленых з гліны, вапны, пяску і цэменту.
Блокі могуць быць розных памераў, аднак звычайныя суадносіны вышыні, шырыні і даўжыні — суадносна 1:2:4. Для надання цэгле неабходных уласцівасцей (трываласці, устойлівасці да марозу і вільгаці) выкарыстоўваюцца разнастайныя метады: сушка, абпальванне, апрацоўка парай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Цэгла з'яўляецца найбольш старажытным будаўнічым матэрыялам. Ужыванне апаленай цэглы ў дойлідстве і будаўніцтве ўзыходзіць у часы Старажытнага Егіпта, а таксама Вавілона і Рыма, дзе з яе выкладваліся складаныя канструкцыі, накшталт арак і скляпенняў. У Сярэднявечча цэглу пачалі выкарыстоўваць і для дэкаратыўнага аздабленья будынкаў.
Гісторыя вырабу цэглы на Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Цагельні, адмысловыя прадпрыемствы па вырабу цэглы, на Беларусі ўтвараліся прынамсі ў тых мястэчках, дзе была гліна. У Мінску іх было каля 10. Амаль кожная цагліна пазначалася фірмовым кляймом гаспадара цагельні. Найбольш вядомымі былі цагельні Авербуха.
Па дадзеных за 1993 год, у Беларусі дзейнічалі 116 цагельняў з аб'ёмам вытворчасці 2,3 млрд штук умоўнай цэглы ў год. Да 2000 года засталося ўсяго 53 заводы, а вытворчасць упала да 0,8 млрд штук у год.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.635
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цэгла